пятница, 21 декабря 2018 г.

Дзверы ў новы год... =)

Добрага ранку, сябры і госці блога... =) Набліжаецца свята Новага года... Гэты перыяд, калі падкрэсліваеш падзеі тякучага года, робіш высновы, складаеш планы на будучы год... =) Ці ўсё атрымалася? Ці дасягнуў ты пастаўленай мэты? Якія падзеі ты пажадаеш захаваць у памяці? Якія новыя дзеры плануеш адчыніць у будучым годзе?
 
Менавіта з такімі думкамі стваралася паштоўка, якую зараз вам пакажу... =) Фон - папера ТМ "Каралікі" "Дзверы ў мару"... Кампазіцыю складае вырубка фотастужка, карункі, папяровы скотч з Эйфелевай вежай, святочныя ягадкі, шышкі, кветка... Акцэнты - запарошаны снега гузік і банцік... Усё пакрыта бліскучай фарбай ад Фабрыка дэкору... =)
 
 
 
 
 
 
Пакажу гэту паштоўку ў заданні блога Art Piaskownica "Картка + зіхаценне"... =)
 
 
 
 
 
Вось, дарэчы, і ўсё.... Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

четверг, 20 декабря 2018 г.

Касмічныя паштоўкі... =)

Прывітанне... =) Сёння я пакажу вам сваі касмічныя паштоўкі... =)
Апошнім часам хто толькі не малюе космас, якіх толькі ідэй не з'яўляецца ў інтэрнэце... А колькі я перагледзіла майстар-класаў! Бо такія працы сапраўды ўражваюць... =)
І шчыра кажучы, нельга сказаць, што ідэі гэтых паштовак уласна мае... Хутчэй маё бачанне, мая інтэрпрэтацыя, мая спроба... Спадзяюся, ўдалая... =)
 
 
Гэты серыя паштовак пра новы год і цуды... =) Нездарма ж кажуць, што калі загадаць жаданне на падуючую зорку, яно абавязкова спраўдзіцца!... =) А цуды там, дзе ў іх вераць... =) 
 
 
 
Надпісы на ўсіх паштоўках зроблены штампамі і эмбосінгам (залатой і белай з золатам пудрамі)... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія атрымаліся мае касмічныя паштоўкі... =) Зазірну з імі ў заданне блога Art Piaskownica "Паштоўка + зіхаценне"... Я выкарыстоўвала пудры для эмбосінгу з зіхаценнем, пайеткі для акцэнтаў... І вобразна кажучы, на паштоўках зіхацяць зоры... =)
 
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Ці атрымалася ў мяне стварыць космас? Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы!... =)  

Малышковы фотаальбом... =)

 Прывітанне... =) У мяне сярод зімовай тэмы нечакана малышковы мініальбом... =) Памерамі 11*16см, на чатыры разварота... =) Але атрымаўся дастаткова ёмкі... =) Кожны ліст - гэта карман, куды хаваюцца тэгі для натататк і дадатковых фота... На фарзацах дзве кішэні з карункаў... Прадугледжаны адкрывашкі пад фота памерамі 5*7см. і 7*10см. У выніку ў альбом змесціцца па меншай меры 20 фота (а магчыма і болей) фота розных памераў... =)
 
Для альбома на гэты раз абрала паперу ад LemonCraft, калекцыю "Lullaby" 15*15см. (абрала ўсе ружовыя лісты)... =) Для ўпрыгожвання выкарыстоўвала папяровую вырубку (у асноўным нажамі EcoPaper), карункі і фарформавыя фігуркі (успомніла, что аднойчы іх нарабіла, і яны ўсё чакалі і чакалі свайго часу)... =) У якасці акцэнтаў выкарыстоўвала жамчужныя паўпацеркі... Адкрывашкі мацуюцца на празрыстыя анкеры.... =)
 
Вокладка абцягнута 100% бавоўнай. Зачыняецца альбом на бант з рапсавай стужкі.
Ну што, запрашаю разгледзіць сам альбом!... =)  
 
  
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі альбом атрымаўся!... Пакажу яго ў наступных заданнях:
 
1. "Магія брэнда" ад блога ScrapMagia... Выкарытоўвала паперу ад LemonCraft...
 
  
2. Заданне "Сакрэты прыроды" ад Варонежскага скрап клуба... у якасці АЭ выкарыстала кішэні: на фарзацах карункавыя, і кожная старонка/ліст - кішэня...
 
 
3. Кампазіцыю на вокладцы дапамог скласці скетч ад Яраслаўскага скрап клуба... =)  
 
 
4. І зазірну з заданне "Тэгаманія" Камчацкага скрап клуба... =) Люблю альбомы з сакрэтамі... Таму звычайна выкарыстоўваю дадаткова розныя тэгі... =)
На гэтым буду зараз зарвітвацца! Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)