вторник, 26 июля 2016 г.

СП "Шчаслівы мір дзяцінства"...

На працягу апошніх палутара месяцаў я ўдзельнічала ў СП "Шчаслівы мір дзяцінства"


За гэты час кожны з удзельнікаў зрабіў фотаальбом на дзіцячую тэму... =) 
Запрашаю Вас пазнаёміцца з альбомам, што склаўся ў мяне... 


Абавязковымі элементамі для вокладкі былі паветранасць і гузікі... =) І першая думка, якую я і ўвасобіла ў рэчаіснасць, была пра паветраны шар... =) 


Альбом прызначаны захоўваць успаміны пра дзяцінства маленькай дзяўчынкі ад 1 да 3 год... =) Менавіта таму вокладка мяккая, ружовых адценняў... =) 


У альбоме выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі"... Калекцыі "Чувственность", "Мятная нежность", некаторыя лісты з калекцый "Summer love", "Super girl"... Зноў пераканалася, што папера з розных калекцый "Каралікі" выдатна спалучаецца паміж сабой... =) 


Першы разварот раскажа пра любімыя цацкі дзяўчынкі... =) Ёсць канверт з DVD-R дзіскам, каб дамашнія фільмы пра станаўленне і гульні дзіця жылі побач з лепшымі фотаздымкамі... =) 

   

На другой старонцы хаваецца фотарамка і кішэня для тэгаў, на якіх можна зрабіць памятныя запісы ці наклеіць невялікія фотаздымкі... =) 


Другі разварот распавядае пра  прагулкі на свежым паветры... Вулічны ліхтар, птушкі на галінках, плот і кветкі, дзіцячая калыска ... самы час  адпраўляцца ў маленькае падарожжа... ;) 


На левай старонцы схаваны канверт для CD-R дзіска і кішэня для тэгаў... =)



Кожны ліст альбома з'яўляецца карманам, куды таксама можна хаваць фотаздымкі і невялікія нататкі пра дзіця... =) 


Трэці разварот ... =) 

 І карткі для фота з карманаў-старонак... =)


Першы сюрпрыз - таемны шэйкер... Ён заклікае: "Рабі тое, што прыносіць шчасце"... =) 


 А вось і другі шэйкер...


 І апошні разварот ... асноўныя тэмы: сям'я, шчасце, свята, паветраныя шары, родны дом...


 Карман з эластычных карункаў змяшчае даволі шмат фотаздымкаў... =)



Вось такі атрымаўся альбом... =) Яго памеры 22*22 см. Здольны змясціць больш за 65 фотаздымкаў... =)

Засталося дачакацца вынікаў СП ... =) А альбом заўтра адправіцца да сваёй гаспадынькі... =)

Да сустрэчы... =)

Комментариев нет:

Отправить комментарий