четверг, 29 сентября 2016 г.

Лепшыя моманты гэтай восені... Мініальбом.... =)

Восень неверагодная, казачная пара года... =) Кроплі расы на сухой пажоўклай траве, восеньскі туман, дождж... і ўсе гэтыя пырскі расфарбованы ў фантастычныя адценні восеньская лістоты... =)
У такую пару самы час ехаць у невялікае падарожжа па роднай краіне ...
І ў мяне склаўся невялікі мініальбом, які будзе захоўваць фотаздымкі з нашага падарожжа ў Несвіж... =) А добрым натхненнем сталі тэматычнае заданне ад блога  "Ізбушка Бабы Ягі" ...
 ды заданне "Утульная восень" ад блога "Keep memories"
Восеньская палітра, шматлікія адценні жоўтага і лісцікі... І шмат рознакаляровых пырскаў-кропель туману, расы, дажду... 
Памеры альбома 10*16 см. Змяшчае 6 лістоў, на кожным лісце па аднаму фотаздымку (памеры фота 6*9см. і 7*10 см.)
Выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" (лісты з калекцый "Лета, ах лета", "Шарм", "Домик в деревне", "Настрой") Памятныя надпісы-штампы і ўласнаручна зробленыя кветкі...  А далей прапаную разглядаць кожную старонку...
 

















 На першай і апошняй старонцы простыя фотарамкі ... =)
Вугалкі вокладкі і ўсе адтуліны пад кольцы апрацаваны металлічнымі элементамі (люверсамі і вугалкамі)... Гэта дапаможа павялічыць узровень трываласці альбома... =)
 
Спадзяюся, альбом падабаецца не толькі мне ... =) Цікава ведаць вашы ўражанні ... =) 
 

4 комментария:

  1. Ксения, чудесный, милый и по-настоящему осенний альбомчик!) Спасибо, что творите вместе в блогом Храни воспоминания!)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за водгук... =) З вялікім задавальненнем удзельнічаю... =)

      Удалить
  2. Какой атмосферно-осенний альбомчик! Просто чудо :) Спасибо, что участвуете в заданиях блога "Храни воспоминания"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Ваша заданне натхніла зрабіць хоць што-небудзь для сябе... =) Удзячна вам за такую магчымасць... =)

      Удалить