Добрай раніцы... =)
Зайшла падзяліцца натхненнем... =) Дакладней тым, што натхняе мяне... =)
У апошні час адным з таго, што натхняе з'яўляецца папера ад ТМ "Каралікі"... =)
У лістападзе дызайнеры іх блога прапанавалі расказаць - якая ж з калекцый самая любімая... =)
Я звычайна выкарыстоўваю лісты з розных калекцый (амаль усе яны паміж сабою сябруюць)... Але самая любімая - "Supergirl"... =) Гэта калекцыя неверагодна ўніверсальная... =) Дзіцячая тэма, моладзевая, нават працы для маладых хлопцаў складаюцца з гэтай паперы без якіх-небудзь цяжкасцей... =)
А на гэты раз пакажу вам фотаальбом для дзёрскай і актыўнай дванаццацігадовай дзяўчыны... =)
Альбом атрымаўся памерамі 18*24 см. на пяць разваротаў. Вокладка абцягнута тканінай (100% бавоўна), аздоблены паперай і чыпбордам з аднайменнай калекцыі. Дэкор вокладкі просты і плоскі для большай практычнасці... З гэтай нагоды аформлены і металічныя вугалкі... =)
Акрамя "Supergirl" выкарыстоўвала лісты з калекцый "Лета, ах лета", "Дзвер у мару", "Хіпстэр", крафт-кардон, папера для пастэлі (белая і каляровая), некаторыя фрагменты паперы іншых вытворцаў... =)
Альбом разлічаны болей чым на 60 фотаздымкаў розных памераў і форм... =) Я вырашыла трохі паэксперыментыраваць... =)
Ёсць канверты, кішэні і патаемныя месцы для дзяўчачых сакрэтаў... =)
У альбоме прадугледжаны месцы для запісаў і нататак... =) Шмат натхняючых выразаў... =)
Эксперыментальная трохвугольная раскладка для фота... =)
Акрамя таго, я пакінула месца для творчасці для самой дзяўчынкі (мне казалі, што будучая гаспадынька альбома - творчая натура)... =)
І яшчэ адна эксперыментальная (для мяне) канструкцыя... =)
Вось такі атрымаўся гэты альбом... =) Ён ужо жыве са сваёй гаспадынькай у новым доме... =)
Спадзяюся, ён будзе захоўваць самые лепшыя ўспаміны... =)
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пазнаць, якія пачуцці ў вас з'явіліся, пасля прагляда альбома... =) Да сустрэчы... =)
Ксения, добрый день. Очень красивый альбом! Столько секретиков! Хотела стать твом читателем, не напла где подписаться :)
ОтветитьУдалитьПрывітанне... =) Дзякую... =) Мне падабаецца рабіць такія альбомы... =) Выправіла... =) Далучайся, буду вельмі рада гасцям... =)
УдалитьКсенія, дзякуй за такі незвычайны, цудоўны альбом. Відавочна, з якім натхненнем і з якой любоўю ты яго рабіла. Спадзяюся, что дзяўчынцы ён таксама вельмі спадабаецца.
ОтветитьУдалитьДзякуй, што падзялілася сваёй любімай калекцыяй з намі. Блог Каралікі.
Удзячна за цёплыя і шчырыя словы... =) Папера ад ТМ "Каралікі" натхняе, і вельмі ўзрадавана, што маю магчымасць яе набываць і з ёю працаваць... =) А дзяўчынцы, мне казалі, спадабалася... =) Менавіта гэта галоўнае... Ці так? =)
Удалить