Прывітанне... =) Зайшла паказаць вам сваю новую працу... =) Гэта холст... але незвычайны... настрой эксперыментаваць у мяне яшчэ не скончыўся... =)
Гэты холст зроблен па прынцыпу "з усяго, што дрэнна ляжала"... Аснова - абрэзак ДВП (таўшчыня 3,5 мм., памеры 8*25 см.). Фармат невялікі і нязвыклы... Тым было цікавей... У аснове кампазіцыі для стварэння рэльефу выкарыстоўвала круглыя фішкі з пробкі (ад шампанскага), металічныя ключы ад жэсцяных банак, кавалак крафтавага гофра кардону, старыя гузікі розных памераў і формаў, спражку ад старых чаравікоў, жалезную накрыўку ад бутылкі і дэталь ад нейкага дзіцячага ўпрыгожвання - яблык... =)
Здаецца адзінае смецце... =) Але ў выніку кожная дэталь мае сэнс... На гузіках усё мацуецца, вострыя краі накрыўкі - тыя выпрабоўванні, што прайшоў у жыцці чалавек, ключы - кожны сам вырашае, адкрывацца міру ці не, гофра кардон - жыццёвыя хвалі ўзлёты і падзення... Яблык - пачатак новага жыцця, з насеннем яблынь будучых унутры... =) І што бы не здаралася ў жыцці, ад нас, ад нашага настрою і ўспрымання залежыць ці будзе наша жыццё распускацца як кветка... =)
А зараз раскажу пра рэцэпт:
Медзіум чорны акрылавы ад ФД, фарба акрылавая ад ФД "Аметыст", аква-спрэй "Сепія" ад ФД, спрэй-хамелеон "Аванцюрын" ад ФД, фарба-металлік ад ТМ "Каралікі" (колер "sparkling purple"), паста-паціна "Patina Anticante" (колер "Oro"), паціна антычная ад ТМ "Каралікі" (колер "silver"), фарбы-воскі ад Inka-Gold (колер "Magenta", "Hortensie"), фарбы з глітэрам ад ФД (колер "Gold", "Black night"), пырскі зроблены белым і чорным медыўмам ад ФД (на іх і мацавала амаль усе дэталі) і матавай акрылавай фарбай ад Dayli Art (колер Фуксія), акцэнты - эмалевыя кроплі ад ФД "Чорная ноч"...
Гэты фон... =) Асноўныя элементы надпіс (літары ў паперы Polkadot), крыху сізаля і кветка (пялёсткі кветкі таксама пафарбавала залатой шымернай фарбай)...
Скрап клуб Екатеренбург, заданне "Раз слова, два слова... "... Неабходная ўмова - наяўнасць на працы журналінга болей 2-х слоў... Самыя галоўныя словы "Увесь сусвет у цябе" - надаюць упэўненнасці ў сябе і супакойваюць душэўную завіруху...
Заданне ад блога "Даступны скрап" "Чорны фон" - зрабіць працу на чорным фоне... =)
Заданне "Зорапад" ад блога "Дэкаратыўны горад"... Натнілася зорным небам і яго неабсяжнаю прасторай... Ваша заданне нагадала мне выраз: "Мы - частка сусвету. Сусвет - частка нас. Каб змяніць сусвет, неабходна змяніць сябе"... І сапраўды, ў кожным з нас увесь сусвет... =) Але звычайна мы самі не ведаем пра гэта... Нам самім неабходна ў сябе гэты сусвет заўважыць і цаніць... =)
Пакажу гэты працу ў галерэі верасня Фабрыка Дэкору.
На гэтым усё... Здолелі прагледзіць да канца? Шчыра дзякую!... =) І да хуткай сустрэчы!... =)
Чудо какое! Спасибо от СКЕ!!!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Гэты холст надае моцы, калі здаецца, што больш не здолееш... =)
УдалитьКсения, фактурно и завораживающие! Ну а то, что этот чудесный эксперимент был сделан из того, что плохо лежало это вдвойне круто!!!
ОтветитьУдалитьСпасибо, что творите с блогом СКЕ!
Таццяна, шчыра дзякую!!! Прыемна і лёгка працаваць с добрымі матэрыяламі... =) А з другога боку тварыць з таго, што пад рукамі, з так сванага смецця - гэта своеасаблівы творчы выклік... =) І так прыемна, калі атрымоўваецца ў выніку сапраўды ладная рэч!... =)
УдалитьКсения, я абсолютно согласна с вами). Когда творишь из дорогостоящих материалов это одно ощущение. А вот когда получается ТАКОЕ из мусора это совершенно другой кайф! И релакс не передаваемый!
Удалить=) І яшчэ адзін бонус - паступова ствараецца парадак у матэрыялах... =) Я ўсё яшчэ працую над разхламленнем... =)
УдалитьКсения, как же здорово когда желание экспериментировать не пропадает! И в работе у вас такая смысловая нагрузка! Здорово!И фактура просто супер!Спасибо от ЧБ Декоративный Город!
ОтветитьУдалитьСевіль, эксперыментаваць цікава таму, што стаіць задача скарыстаць тыя матэрыялы, што ў свой час назбірала... не гледзячы на тое, што яны разрозненыя, часам непрафесійныя, і галоўнае займаюць значнае месца, а выкінуць шкада... =) Дзякую за вашы ўражанні!... =)
УдалитьЗамечательная работа, нестандартный размер панно смотрится очень интересно. Спасибо, от Декоративного города!
ОтветитьУдалитьДзякую за водгук... 😊 так, згодна з вамі пра памеры... Ужо маю ідэю, як такія памеры выкарыстаць яшчэ... 😊
УдалитьОчень красиво! Спасибо от СКЕ и меня лично!
ОтветитьУдалитьАлёна, шчыра дзякую!... =)
УдалитьСпасибо, что творите вместе с Фабрикой Декору!!!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьКакой необыкновенный) Спасибо за украшение галереи "Фабрики декору"!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... 😊
УдалитьОчень стильно! Спасибо от СКЕ.
ОтветитьУдалитьДзякую... 😊
Удалить