воскресенье, 8 октября 2017 г.

Мініальбом "Вецер змен"... =)

Прывітанне... =) Нарэшце ў мяне дайшлі рукі, каб паказаць і расказаць пра свае новым працы, спробы, эксперыменты... =) І сёння будзе некалькі публікацый... Таму прапаную ўзяць кубак цёплага напою (у нас у Мінску яшчэ не пачаўся ацяпляльны сезон і ў кватэры холадна) і пачынаць чытаць, разглядваць фота і каментаваць... =)
А пачну я расказ з невялікага мініальбома "Вецер змен" для маладой жанчыны... =)
 
Памеры альбома 10*15 см. Разлічаны на фота 7*10см., 7*7 см. і 8*12см. (на тэгі)... Рабіла яго для другога этапа СП "Мінісерыял"... У гэтым сумесным праекце мы ствараем мініальбомы, аб'яднаныя ў серыю. Я доўга думала, перад удзелам у гэтым СП, што ж будзе аб'ядноўваць мае альбомы... І ў выніку вырашыла: я зараз знаходжуся ў працэсе вялікага скрапразхламлення: дадзелываю недадзелы, скарыстоўваю абрэзкі паперы і ўвогулле тое, што доўга ляжыць, сістэматызую і парадкую свае матэрыялы... =) Таму і мінікі аб'яднаю ў серыю па гэтаму прынцыпу... Гэты мінік быў зроблены з астаткаў калекцыі "Вецер змен" ад PolkaDot.
 
Вокладку ўпрыгожвае залатая бліскучая рамка, зробленая з дапамогай глітэрнай фарбы ад ФД, колер "золата".
 
 
 
Кожная старонка мініка - кішэня, у якую схаваны двайны тэг для фота 8*12 см. На разваротах фота можна размяшчаць розных памераў па свайму жаданню... =) Аформлены развароты сціпла, лейтматывам з'яўляецца золата ва ўпрагожванных і кругі...
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Погляд зверху... =)
 
 
І вось так упрыгожана спінка альбому... =)
 
 
 
Вось такі атрымаўся гэты мініальбом... І значна менш абрэзкаў засталося... =) Банер праекта...
Ах да, ледзь не забылася! АЭ: альбом жаночы і стужка ці карункі... У мяне  стужка блакітная з арганзы, на яе зачыняецца мініальбом... =)
Акрамя таго зазірну з альбомам у блог "Даступны скрап" у заданне "Золата"... =)
 
У блог "Пасядзелкі за скрапам" у заданне "Вырубка"... У мяне на вокладцы і амаль на кожным развароце вырубка машынная лісцікаў, і вырубка дыраколам "Круг"... =)
І так як гэты альбом працяг скарыстоўвання абрэзкаў, далучу да справаздачы па СП "Падцягнуць хвасты"... =)
 
Вось такая справаздача атрымалася... =) Не стаміліся? Хутка будзе наступны расказ... =) Не адыходзьце далёка... =)  

18 комментариев:

  1. Просто блеск! Классный миник!

    ОтветитьУдалить
  2. Очаровательный миник! Спасибо от блога Доступный скрап!

    ОтветитьУдалить
  3. Вельмі цудоўны мінік! Ён сапраўды будзе вельмі упрагожваць фотаздымкі, якія у ім паселяцца:)) Вялікі дзякуй ад ТК"Пасядзелкі за скрапам:)

    ОтветитьУдалить
  4. Классный миник! Хорошо смотрятся золотые акценты! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. =) Шчыра дзякую... =) Апошнім часам стала золата ў працах падабацца... =)

      Удалить
  5. Очень стильно! Хорошо смотрится! Благодарим за поддержку нашего проекта! "Ярославский скрапклуб".
    А заодно спасибо и от ТК "Посиделки за скрапом" :))

    ОтветитьУдалить
  6. Очень миленький альбомчик! Спасибо от ЯрСК!

    ОтветитьУдалить
  7. Хорошенький альбомчик! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом.

    ОтветитьУдалить
  8. Какой он милый, столько в нем нежности! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом.

    ОтветитьУдалить
  9. замечательный минималистичный миник! Спасибо что участвуете в задании от Посиделок!

    ОтветитьУдалить