понедельник, 25 июня 2018 г.

Міні-альбом "Мая малышка"...

Прывітанне... =)
На мінулым тыдні у Варонежскім скрап клубе выйшла маё натхненне па заданні "Нашы гузікі" у якасці запрошанага дызайнера... =) Дарэчы, заданне дзейнічае да 7 ліпеня, і вы паспяваеце яшчэ паўдзельнічаць... =)
 
А рабіла я невялікі міні-альбом... =) Памеры альбома 10,5*15,5*3,5см. У альбоме 4 разварота, здольны змясціць не менш 11 фота (не ўлічваючы месцы ў кішэнях і на тэгах) памерамі 6*9см., 4,5*6,5см., 8*9см., 9*13см.
 
 
 
Для аздаблення абрала паперу Fleur desing "Мая лэді" (набор 15*15см). Прыемная, лёккая каляровая гамма з залатымі акцэнтамі надае альбому элегантнасці... =) У якасці дадатковых упрыгожванняў выкарыстоўвала кветкі, карункі, розныя стужкі і жгуты, брадсы, вырубныя элементы, карткі з набору і інш.
 
 
 
 
Кожная старонка альбома з'яўляецца кішэнею, у якой хаваецца тэг. На гэтых тэгах можна змясціць фота, ці напісаць невялікую гістовыю пра асаблівую падзею... Акрамя таго ёсць кішэні і на фарзацах...
 
 
 
 
Вокладка абцягнута 100% нямецкай бавоўнай, аформлена проста, практычна... Зачыняецца альбом на бант... =)
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся альбом... =) Трымаць яго ў руках - асаблівая асалода... =)
 
Пакажу яго ў блоге BeeShabby у заданні "Дзеткі - цукеркі"....
 
І зазірну ў заданне "Дошка натхнення" блога Summer Studio.... Менавіта каляровая палітра гэтай дошкі нагадала мне, что даўно ляжыць гэты набор паперы без справы... =)
 
На гэтым буду развітвацца... Дзякую, што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!.... =) 

6 комментариев:

  1. Крохотное чудо! Прелестный миник получился) Спасибо за ваше творчество от ТМ BeeShabby!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!!!... =) Мне ён нагадвае салодкі зефір... =) Спадзюся, хутка знойдзе дом... =)

      Удалить
  2. Очень классный и такой девочковый альбомчик! Спасибо большое от Summer Studio!

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, ооочень нравится ваш очаровательный миник! Спасибо за участие в задании Summer Studio :)

    ОтветитьУдалить