Прывітанне... =)
Я нарэшце прымусіла сябе сесці за напісанне постаў... =)
І першай пакажу зараз чароўную паштоўку пра каханне... =) Яна дапаможа прыгожа прыпаднесці грашовы падарунак ці парарункавы сертыфікат... Чаму чароўная? Таму што адчыняецца яна з двух бакоў і грошы/сертыфікат, што там знаходзяцца з'яўляюцца то з аднаго бока паштоўкі, то з другога... =) Эфект неверагодны... =) Сапраўдная варажба... ;)
Для паштоўкі я абрала паперу ад ФД "Shabby dreams" (бэзавыя і ружовыя лісты)... Галоўнае месца на паштоўцы займае картка з сэрцам (ад ТМ "Каралікі") і кветкі, зробленныя ручна з фоамірану... Дапаўняе кампазіцыю карункі, вырубная галінка і лісцікі ад ТМ "Лавандавы камод"... Акцэнты растаўлены паўпацеркамі і вадкімі празрыстымі дропсамі ад ФД.
Пакажу гэту працу ў блоге "Інтэрніць", у заданні "Самаробная кветка"...
А таксама зазірну ў Творчы клуб "Пасядзелкі за скрапам" у заданне "Ход канём".... Я выкарыстала наступныя АЭ: надпіс - чыпборд - лісце (чыпборд, вырубка) - белы (карункі, вырубка).
І тут буду завяршаць нататку... =) Сёння не развітваюся... ;) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)
Здорово!!! Спасибо от блога "ИнтерНить"!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьИнтересно получилось - крепление лентами очень необычно смотрится. Спасибо, что творите вместе с блогом "Посиделки за скрапом"!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =) Гэтыя стужкі не толькі трымаюць грошы, але і дапамагаюць ствараць цуд... =)
УдалитьОчень необычная и идейная работа! Спасибо за ваше творчество от блога Посиделки за Скрапом!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... Такія паштоўкі сапраўды цікавыя і вызываюць асаблівыя пачуцці... =)
Удалить