Прывітанне!... =) Сёння я да вас з нязвыклай для мяне працай... А дакладней тэмай... =)
Пакажу вам мужчынскі фотаальбом пра паляванні, які зрабіла па замове!... =)
Альбом ў трывалым прашытым пераплёце... Для аздаблення абрала паперу ад ТМ "Каралікі" (у асноўным калекцыя "Зімовы лес", але ёсць лісты і з іншых калекцый)... =) Упрыгожывала ў асноўным выразалкамі з калекцый і папяровай вырубкай (нажы ад EcoPaper і MimiCat).
Ну што, запрашаю яго разгледзіць... =)
Фотаальбом іменны... =) Памеры 20*23,5*4,5 см. Змяшчае 3 разварота... Вокладка пракладзены сінтэпонам, абцягнута 100% бавоўнай. Вугалкі для трываласці апрацаваны металічнымі элементамі.... =)
Кожны разварот прасілі зрабіць з тэматычным надпісам... =) Першы разварот пра паляванне на дзіка... =)
На левай старонцы па стрэлкай-анкерам канверт і адкрывашка пад фота... =) У канверце ляжыць палетка з фотавугалкамі... =) Прадугледжаны месцы для фота 10*15 см. і 9*13см.
На правай старонцы адкрываецца клапан, і там цэлая старонка для самастойнага размяшчэння фота, і на клапане неглыбокая кішэня і картка... =)
Другі разварот для гісторыі палявання на трусоў... =) На левай старонцы пад магнітнай закрыўкай размяшчаецца інтарактыўная канструкцыя... Зверху фота 10*15см., унутры канструкцыі 8 фота памерамі 7*10см.
Справа клапан. Пад ім месцы для фота 10*15см.
Трэці разварот пра паляванне на касуль... =) На левай старонцы буйны карман-гармонік. У яго можна размясціць вялікую колькасць фотаздымкаў... =) На правай старонцы адкрывашці пад фота 10*15см. (на 4 фотаздымка).
І сціпла ўпрыгожаная спінка... =)
Вось такі атрымаўся альбом... =) Пакажу ў заданні-натхненні блога Інтэрнітка... Я абрала мужчынскую палітру... =)
І ў заданні "Зімовыя жывёлы" Камчатская скрап клубу... =) З зімовых жывёл вы пабачыце птушку на першым развароце і касулу на апошнім... Акрамя назваў гэтых самых вывёл... =)
На гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =)
Натхняючы альбом
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =)
УдалитьОчень красивый альбом получился, брутальный, но в тоже время по сказочному зимний. Спасибо, что участвуете в заданиях Камчатского СкрапКлуба.
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =) Намагалася зрабіць прымодны, атмасферны альбом.... Рада, што атрымалася... =)
УдалитьАльбом получился шикарный! Стильно , выдержанно! Спасибо за участие в задании блога Интернить!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую! =)
УдалитьОчень классный альбомчик! Спасибо от блога Интернить!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!!! =)
Удалить