вторник, 16 июля 2019 г.

Пара эка-паштовак... =)

Вітаю вас, сябры!... Апошнія некалькі дзён на маім працоўным стале пануе эка-вінтажны настрой... =) І, як заўжды, адразу некалькі праектаў... =) 

Першымі пакажу вам пару віншавальных паштовак памерамі 10*15 см. Паперу выкарыстоўвала ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Vintag Garden"... У свой час паперы гэтага вытворцы набрала вялікае мноства па вялікай любові... І цяпер паступова яе выкарыстоўваю.... =) У якасці упрыгожванняў і дадатковых матэрыялаў выкарыстоўвала крафтавую паперу, вінтажныя баваўняныя карункі, вырубку нажамі EcoPaper ("Страказа", "На лузе", "Французскія карункі") і Mimicat ("Сямейныя каштоўнасці")... Акцэнты зроблены з дапамогай штампа "Паштовы штэмпель" (пудра белая з золатам - эмбосінг), коркавыя штампованыя фішкі, зробленыя ўласнаручна і бліскучыя залатыя пайеткі... А надпісы-віншаванні  - вырубка кітайскімі нажамі...  

Запрашаю разгледзіць усе дэталі... =) 
















Зазірну з гэтымі паштоўкамі ў некалькі заданняў: 

1. Заданне "Дошка натхнення" блога ButtonCraft... З двух дошак выбрала першую... =) Натхнілася натуральнымі баваўнянымі тканінамі, старыя лісты і паперы, лугавыя зёлкі... 

2. Заданне блога "Viva la vista", ОЭ: матылі, стракозы, пчолы... На маіх паштоўках прытуліліся стракозы, а на фоне паперы матылі... =)  

3. І зазірну ў блог "Мемуарыс", заданне "Азбука"... На літару "К" я выкарыстала наступныя матэрыялы: карункі (кружева), клей, кардон, крафт паперу, коркавыя (пробковые) фішкі... 

Спадзяюся, паштоўкі вам спадабаюцца... =) Буду чакаць вашых водгукаў... =) Да хуткай сустрэчы!... =) 

10 комментариев:

  1. Прохладой лета на речном бережке под березкой повеяло.
    Спасибо от ButtonCraft за использование нашей доски вдохновения, Ксения

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую! Асабліва за такое вобразнае ўяўленне! Надта сумую па лясных паходах... Відаць так маё жаданне паехаць у лес з наметамі не некалькі дзён увасабляецца ў творчасці.... =)

      Удалить
  2. Какая прелесть! Мне очень нравятся))) Безумно люблю эко-тему))) Спасибо От СкрапПуговки)))

    ОтветитьУдалить
  3. Эко тема и мне по душе. Такие работы всегда теплые, душевные, от них веет ароматом природы. Спасибо от СкрапПуговки)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Цалкам згодная... І пакуль працуеш над эка-праектамі, адпачываеш душою... =)

      Удалить
  4. Чудесный привет из светлого лета, замечательные открытки!
    Спасибо, что присоединились к нашему заданию!
    ДК Мемуарис ♥

    ОтветитьУдалить
  5. Очень летние открыточки! Спасибо от блога Viva la Vista!

    ОтветитьУдалить