Вітаю вас у маім блоге... =) І сёння я да вас з шматслойным кветкавым натхненнем... =) Яшчэ некалькі дзён і настане свята кахання... =) І ў мяне з гэтай нагоды склалася серыя паштовак...
Адразу скажу, што рабіла іх у якасці дызайнера Скрапклуба Екацерынбурга да задання "Каханне і галубкі"... =) Зазірніце у іх блог! Колькі там натхнення!... =) І яшчэ ёсць час, каб паўдзельнічаць... =)
Ну а я больш падрабязна раскажу, пра самі паштоўкі... =)
Рабіла іх з набора паперы 15*15см "Be mine" ад FleurDesing... На мой погляд да паштовак 10*15см. гэты памер паперы ідэальны... тым больш, што звычайна на распродажы такія наборы можна набыць па невялікім кошце (падала голас мая жаба =))...
Упрыгожванні з лепніны рабіла ўласнаручна з дапамогай молдаў... =) Карункі, тесьма і сізаль... Шмат вырубкі любімымі нажамі ад MimiCut ("Молада-зелена", "Дамаск") і EcoPаper ("Вінтажная рама", ключы з "Сямейных каштоўнасцяў"), а таксама сярдэчны нож і бурбалкі ліманаду ад Fantasy.... Кветкі набывала на AliExpress...
Кожны ліст паперы прайшла дэкаратыўнай строчкай на машынцы... =) Акцэнты пайеткамі і пырскамі (белымі, чорнымі, залатымі, бронзавымі)...
Ну і кожную паўтоўку дакладней... =) Напрыклад у гэтай я ў першыню выкарыстоўваю сургуч... І дадала жамчужных пацерак... =) А рамку з лепніны аздобыла фарбамі і паталлю... =)
Гэта паштоўка амаль цалкам папяровая... І адзіная ў серыі без кветак... =) Але паглядзіце колькі тут слаёў... =)
Наступная... Захацелася выкарыстаць вялікія літары з набору... =) Атрымалася такая дыяганальная кампазіцыя... =) Тут птушкі і яе домік з лепніны, бронзавыя сэрцайкі...
Ну і яшчэ адна... самая сакавітая ў серыі... =) Таксама з птушкаю і рамкаю... =)
Зазірну з гэтымі паштоўкамі ў некалькі заданняў... =)
1. Рамантычнае папяровае ад ScrapMir...
2. Сэрцайкі і кветкі ў заданні Freetany Flowers....
3. Кветкавы настрой у блоге Сакрэт натхнення... =)
Вось з такім рамантычным настроем я і прапаную сустрацаць набліжаючыяся святы... =) Да сустрэчы!... =)
Очень красивые! Столько цвета и деталей! Спасибо большое за участие в задании от Freetany Flowers!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =)
УдалитьКаждая интересная! Очень красиво вышло!Спасибо от блога Freetany Flowers!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую.... =)
УдалитьШикарные!!! Сколькокрасоты в детальках!!!! Спасибо за участие в задании ЧБ" Секрет вдохновения"!!!!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую, Марына... =)
УдалитьКакие яркие, красочные работы! И такие разные! Спасибо от блога Секрет Вдохновения за участие в нашем задании!
ОтветитьУдалитьДзякуй вялікі... =)
Удалить