Вітаю вас у сябе ў гасцях... =)
Пакажу вам сёння першую ў гэтым годзе навагоднюю паштоўку... =)
Рабіла яе пад уплывам жадання што-небудзь зрабіць, што не датычыцца працы па дому і уходу за дзіця ... Што буду рабіць яшчэ не ведала... Але вырашыла скарыстаць паперу з пачатых навагодніх калекцый, каб проста так не ляжалі... =) Дастала... дастала некаторыя ўпрыгожванні, якія маглі спатрэбіцца і за натхненнем пайшла ў блог... =)
Пабачыўшы скетч лістапада ў блоге "Зачараваныя скрапам" вырашыла яго скарыстаць... =) Што атрымалася ў выніку запрашаю разгледзіць... =)
Выкарыстала паперу ад Фабрыка Дэкору (заставаліся астаткі набору 15*15см., назву калекцыі нават не ўспомню зараз)... =) Дапоўніла абрэзкамі паперы ад ТМ "Каралікі"... Тэматычная карцінка, якую мне падарылі ў нейкім абмене... Вырубка нажамі ад MimiCat і AgiArt... Кавалачак карункаў... святочны надпіс... акцэнты празрыстымі з глітэрам дропсамі ад Фабрыка Дэкору ... =) Вось і ўвесь рэцэпт паштоўкі... =)
Простая спінка... =)
Вось такая паштоўка... =) І непасрэдна сам скетч....
Акрамя таго зазірну ў натда простае і цакавае заданне "3 у адным" блога ButtonCraft... Мае тры ў адным: Карункі, карцінка, кругі...
І зазірну ў заданне блога "Хатка Бабы Ягі" ... Мае тры значных элемента: тры героі на карцінцы, і тры крупных элемента (карцінка і дзве рамкі з кругамі побач з ёй)... =)
На гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам... =) А я пайду зраблю што-небудзь яшчэ... =) Да сустрэчы... =)






















































