четверг, 11 августа 2016 г.

Што я зрарумела за апошнія два тыдні?

Незвычайная назва для рамеснага блога... =)
І сапраўды, гаворку буду весці не пра скрап... =) 

Гэта лета ў мяне выдалася багатым на нечаканыя падзеі... І часам былі яны, на жаль, не надта прыемныя... За гэтае лета падчас адпачынку я двойчы была на бальнічным, на працягу
шасці тыдняў .... У выніку ўвесь час адпачынку я хварэла... =( 

І гэта дапамагло зразумець адну простую рэч - адпачывайце своечасова! 

Не адкладайце выхадныя, каб папрацаваць... Якая б важная праца у вас не была....Калі працаваць на знос і не даваць арганізму адпачыць і аднавіцца своечасова, аднойчы ён сам створыць сабе магчымасць адпачыць ... прастуда, галаўны боль, траўма, пералом, вострыя саматычныя станы - што заўгодна, што прымусіць Вас ляжаць ... І ў гэтым выпадку аднаўленне і адпачынак зоймуць значна больш часу і істотна абмяжуюць вашы магчымасці і дзеянні... 

Вы гатовы страціць гэты час??? Не??? 

Зрабіце адпачынак, схадзіце на прагулку, паспіце, пабудзьце з сям'ёй... зрабіце тое, што дапаможа аднавіць сілы ... Рабіце гэта своечасова.... =)

А потым з новымі сіламі прымайцеся за працу... І так вы зробіце значна лепей і больш... =) 

Здароўя Вам, творчага натхнення і прыемнага адпачынку!!!... =) 


Комментариев нет:

Отправить комментарий