понедельник, 17 октября 2016 г.

Маё першае знаёмства з АТС - што за звер такі?

Прывітанне... =) Завітала я, каб расказаць пра своё новае знаёмства з таямніцамі скрапбукінгу... =)
АТС.... Часта бачу посты і расказы пра гэтыя паштоўкі, карткі... але доўгі час не разумела, што гэта за звер такі... =) І ў выніку стала мне надта цікава... і я палезла ў інтэрнет... =)
Аказваецца (тут я для больш дасведчаных майстроў сакрэт не адкрыю), што АТС гэта своеасаблівыя творчыя візітоўкі майстра. Але не проста візітоўкі... Ёсць некалькі ўмоў, без выканання якіх працу нельга лічыць АТС:
1. Памеры 63*89 мм. - памер ігральнай карты для покера...
2. Выконваюцца тэматычнымі серыямі...
3. На абаротным баку павінна знаходзіцца інфармацыя пра аўтара, яго кантактныя звесткі, серыя АТС і нумар карткі ў серыі, дата вырабу...
 
Зведаўшы гэта мне надта захацелася паспрабаваць зрабіць іх... =)
Ну і вось, што атрымалася... =)
 

 
Выкарыстоўвала ў працы крафт кардон, паперу ад "Полькадот" (калекцыя "Ветер перемен"), карункі, стужку з арганзы, шнур, вырубку, металічныя падвескі (алень, снегавік, сняжынка, рукавічка) і тэматычныя штампы... =)  
 

Нязвыкла было працаваць з такімі маленькімі памерамі... =) Але вынікам я задаволена...


З першай АТС-кая я буду даганяць СП "5 сакрэтаў шчасця" - 2 этап (АЭ - Карункі), які прапусціла... 
 

А з гэтай АТС-кая (№3) завітаю ў госці да ЧБ "Атмасфера" у СП "#про_цвет"... У першым этапе неабходна было зрабіць работу ў цёплай ці халодная каляровай гаме... У мяне атрымалася зімовая, халодная АТС... Срэбны бляск падвескі (Алень) паркрэслівае гэта...

 
І банэры заданняў...


 
 
Вельмі рада, што завіталі да мяне... =) Буду рада Вашым каментарыям... =) Калі з'явіцца жаданне абмяняцца АТС, з задавальненнем падтрымаю... =)

Да новых сустрэч!... =)
 

13 комментариев:

  1. Ксения, добро пожаловать в проект!
    И поздравляю с первыми АТСками! Что-то делать впервые всегда интересно очень.
    И здорово, что результат тебя порадовал. Это, как мне кажется, в творчестве самое главное.
    В цветовую гамму ты отлично вписалась(мне кстати именно АТС с оленем больше всего приглянулась)) Отличная композиция. Все по золотому сечению четко, лаконично и по-зимнему.
    Ты молодец! Спасибо, что творишь вместе с нами!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Вялікі дзякуй за разгорнуты водгук!!! Надта важна пачуць аб'ектыўнае і грунтоўнае меркаванне... =)

      Удалить
  2. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  3. Ксени, приятно познакомиться. Очень понравились твои карточки ( можно на "ты"?)И если немного согласна подождать я бы с радостью поменялась с тобой. Очень нравится карточка 3 с оленем :)удачи тебе!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Прывітанне! Вядома можна на ты!... =)Прыемна пазнаёміцца!... =) З задавальненнем пачакаю (першы раз буду абменьвацца - таму трохі хвалююся)... =) Так і дамовімся - №3 чакае тябе... =)

      Удалить
    2. Ксения,спасибо большое.Рада,что согласна подождать. Я скину сразу тебе ссылочку, как будут готовы:))

      Удалить
    3. http://rozyandliya.blogspot.ru/2016/10/blog-post_19.html Ксения, загляни. Две карточки свободны Если понравится буду рада:))

      Удалить
    4. Яны чароўныя!!!... =) Асабліва спадабалася з зялёным матылём...=) Калі вольная - буду ўдзячна!!!... =)

      Удалить
    5. Ксения, спасибо большое за тёплые слова. Бабочку вчера упаковала, теперь ждет своего часа чтобы улететь к тебе:)до почты осталось дойти

      Удалить
  4. Ксения!) чудесные новогодние АТС и политра выбрали такую морозную!) Спасибо за участие в нашем проекте и удачи!))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Удзячна за водгук... =) Пачынаю рыхтавацца да новага года... =)

      Удалить
  5. Очень миленькие получились АТСки! Спасибо за участие в Атмосферном СП:)

    ОтветитьУдалить