суббота, 1 октября 2016 г.

Сонечная восень у маім горадзе... =)

Дзень добры!!!.. =) Як мне падабаецца, калі ў мяне суботы выхадная... =) І я магу заняцца сваім любімым заняткам ...
І сёння менавіта такі дзень... І сёння з самага ранка я ў творчым настроі і прыйшла паказаць вынік працы гэтага ранка... =)
Атрымалася сонечная старонка (мне пачынае падабацца рабіць старонкі!!!) пра восень у маім горадзе... =)
Натхнілі мяне два творчыя заданні... Першае так і называецца "Мой горад" ад блога Bumaga_maraca... Калі пабачыла назву, адразу падумала пра паперу ад ТМ "Каралікі", якую і выкарыстала для старонкі.... =) І гэта сонечная палітра!!!!... =)
А другое заданне, якое дапамогло выбраць форму і накірунак будування кампазіцыі старонкі ад блога Tempolibero. Па ўмовах гэтага задання неабходна было выкарыстаць трохвугольнік і зігзаг...

І ў выніку атрымалася вось такая сонечная стронка... =) Палітра проста кідаецца ў вочы... =) Трохвугольнікі  - дахі дамоў і маё геаметрычнае сонейка... =) а зігзаг  - лінія спуску вокнаў... =)
 





Дзякуй, што зазірнулі... =) Да хуткай сустрэчы... =)
 
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий