пятница, 14 апреля 2017 г.

Мае спробы працаваць у стылі MixedMedia... =)

Прывітанне... Шмат часу прайшло, як апошні раз што-небудзь вам паказвала... =) Але сакавік і красавік былі ў мяне запоўнены працай ... і творчасцю... таму зараз, паступова буду вам паказваць тое, што было зроблена... =)
У апошні час усё часцей выкарыстоўваю ў працах фарбы, пасты, грунты... Стыль MixedMedia паступова бярэ мяне ў палон... =) Сёння пакажу вам нататнік на кальцавым механізме...
 
Вокладка зроблена з імітаціі дошак, выкананых у жоўта-аранжава-чырвоных колерах... Дзе-недзе нанесены перламутр і залатая паціна. Металічныя вугалкі забяспечаць трываласць. З дэкору выкарыстаны вырубны ліст (апрацаваны перламутрам), чыпборд ад ArtisticLine  "Smile" (які атрымала ў якасці ўзнагароды за СП "Мелодыя кахання") і некалькі пайетак (срэбных і залатых)... =)
 
Паступова спрабую варыянты выкарыстання гарачага эмбосінга... Нажаль спецыяльных чарнілаў я пакуль не набыла... Таму пакуль выкарыстоўваю іншыя варыянты... Дакладна чып пакрыты празрыстай пудрай для эмбосінга... Замест чарніл тут выкарыстала празрысты медзіўм... =) Вынікам я задаволена... =)
 
Нататнік падзяляецца на тры блока спецыяльнымі кішэнямі-падзельнікамі... =)  Выраблены яны з акварэльнай паперы... Фарбавала яе сухімі фарбамі Magic Paint ад "Фабрыкі Дэкору"... акрамя таго нанесена тэкстура "Расколіны"... =) Для аздабення выкарыстаны сізаль, чыпборд ад ТМ "Каралікі" і чыпборд Craftstory (таксама атрыманы ў якасці ўзнагароды па выніках адного з заданняў), эмбосінг на кальцы, кветка (ScrapBerry's) і гузікі... Тут эмбосін таксама зроблен празрыстай пудрай (і на доміку), але выкарыстала каляровыя аранжавыя чарнілы... =)
 
 
Чыпбордавы надпіс "Smile" фарбаваная вадкімі дотсамі ад ФД, а лісцікі - дэкаглазур'ю. 
Наступны падзельнік выкананы ў падобным стылі... =) Эмбосінг на кальцы і на акварэльнай паперы (аранжавыя і зялёныя чарнілы і празрыстая пудра). Таксама пудрай пакрыты дужкі-чыпборд (выкарыстала белы медыўм)... Рамка з халоднага фарфору, кветкі, гузікі, сізаль і тэкстура... =)
 
 
Трэці падзельнік пераклікаецца з першымі: адрозніваецца кампазіцыйным пастраеннем, выкарыстаны негатыў ад чыпа "Вензелік", фарфоравы матыль... =)
 
 
Прапаную бліжэй пагледзіць дэталі... =)
 
 
 
 
 
 
Зазірну са сваім нататнікам у госці:
1. Art_Up і іх заданне "Вальны майстра"... Такі бясконцы працэс эксперымента... =)
 2. Саратаўскі скрап клуб: заданне "Воображариум"... =) Натхніла мяне тэкстура... такая абшарпаная... =) спадзяюся, атрымалася ўражанне ад яе ўвасобіць у дошках вокладкі... =) А таксама залатое мігаценне... =)
3. Зазірну ў блог Craftstory... у рубрыку з Людмілай Міхалковай... =) АЭ: кветкі... =)
4. Вітаю майстроў "АртКафэ"... З задавальненнем паўдзельнічаю ў вашым Нататнікавым заданні (нажаль амаль нататнікі не раблю)...
 
5. Яраслаўскі скрап клуб, вітаю Вас... =) Насекомае, сізаль, зеляніна - прапаную разгледзіць дэталі на трэцім падельніке... =)
 
 
6. ArtisticLine .. заданне "Чыпа зашмат не бывает"... =) не менш 3 чыпаў трэба размясціць з аднаго боку працы... =) На першым падзельніке выкарыстаны чып (лісты, надпіс, домік)некалькіх вытворцаў... +)
 
 Усім дзякую за ўвагу і натхненне... =) 
 

18 комментариев:

  1. Очень здорово получилось! По-весеннему лёгкий, светлый и при этом счастливый, слегка озорной блокнотик! Блог Art Up.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Вельмі чакаю вясну... =) Мне самой ён нагадвае Вясенні сад за плотам... =)

      Удалить
  2. Ксения, очень красиво получилось :)

    ОтветитьУдалить
  3. Очень милый и позитивный блокнот! Приятная яркая и солнечная цветовая палитра. Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =)Хутчэй бы сонейка прынесла цяплыню... =)

      Удалить
  4. сложновато конечно прочесть текст на незнакомом языке ( в переводчике почему то русский не предусмотрен), но блокнот понравился, солнечный и позитивный!
    спасибо вам от блога ССК

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за добрыя словы... =)Я спадзяюся, што ў мяне ўсё ж атрымаецца наладзіць блогер так, каб і маім гасцям было зручна чытаць, і я магла пісаць на роднай мове... Нажаль пакуль мілагучная беларуская мова недастаткова пашырана нават на тэрыторыі Беларусі... =)і ёсць некаторыя цяжкасці ў стасунках для тых, хто жадае на гэтай мове размаўляць... Але спадзяюся для творчых людзей мова не стане перашкодай ... =)

      Удалить
  5. Необычная текстура, потертость стены передалась))
    Спасибо, что творите с ССК!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Прыемна ведаць, што атрымалася ўвасобіць тое, што было задумана... =)

      Удалить
  6. Какое весеннее очарование внутри! А обложка выше всяких похвал. Спасибо от Саратовского скрап-клуба

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) было жаданне зрабіць што-небудзь сонечнае, што будзе натхняць на новыя дасягненні... =)

      Удалить
  7. Очень милая весенняя работа! Спасибо за участие в задании блога ТМ Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
  8. Красивый блокнот! А еще интересно было читать в оригинале :) Все поняла (я сама из Украины)! Спасибо за ваше творчество от "Ярославского скрапклуба"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!... =) Прыемна ведаць, што ўсё ж такі ёсць людзі, якія разумеюць, што напісана... =) Як пісала вышэй, нажаль беларуская мова не надта пашырана... Але сапраўды беларуская, украінская і польская мовы нечым падобныя паміж сабой - людзі, размаўляючыя на гэтых мовах, з большага здольны разумець адзін аднаго... =)

      Удалить
  9. Шикарня обложка, а разделители такие яркие... Волшебный блокнот! Миксед медиа-проба удалась!
    Спасибо от блога Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... Вельмі прыемна ведаць, што атрымалася.... 😊

      Удалить