Прывітанне... =) некалькі дзён таму мне на вочы трапілі некалькі відэа на youtube вось гэтай дзяўчыны Maremi SmallArt. А дакладней тыя, дзе яна эксперыментуе і стварае розныя тэкстуры, а потым з гэтых асноў робіць сапраўныя карціны, хай і невялікія... =) Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што яна не мае плану, калі садзіцца за працу... ва ўсякім разе яна так звычайна кажа... І яна так шчыра здзіўляецца таму, што падчас працы атрымоўваецца... =) І мне стала цікава самой паэксперыментаваць, падобна ёй... =)
І вось адзін з маіх такіх эксперыментаў... =)
Фон паштоўкі выкананы на акварэльнай паперы. На "зубцах" тэкстура зроблена з дапамогай кавалкаў фларыстычнага фетру, пакрытых белым медыўмам. Выкарыстоўвала сухія фарбы "Magic Paint" ад Фабрыкі Дэкору. Кроплі вадкіх дотсаў і дропсаў, срэбныя пайеткі, надпіс, зроблены з дапамогай штампа - вось і ўвесь рэцэпт... =)
Для стварэння паштоўкі выкарыстоўвала скетч ад блога ScrapMate...
А таксама мяне натхніла палітра блога "Карункі".... Да гэтага часу не вельмі атрымоўваецца працаваць па палітры... Спадзяюся, на гэты раз атрымалася... =)
А таксама зазірну ў заданне Майстэрні "СкрапШтампінг" "Штампы + №11". АЭ: выкарыстаць штампы (надпіс), белы колер (фон), трохвугольнікі (па праваму краю)...
Удзячна ўсім, хто дачытаў да заканчэння (ці ва ўсякім разе паспрабаваў чытаць на незнаёмай мове)... =) Да хуткай сустрэчы... =)
Все получилось! Открытка очень нежная... И глубокая... Навевает разные думы... Спасибо за участие от блога "Кружева"!
ОтветитьУдалитьДзякую за водгук... Часам неабходна пачуць меркаванне са стараны... =)
УдалитьМне очень нравится, оригинально и стильно получилось. Спасибо, что вдохновились заданием от СкрапШтампинг.
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Пачала спрабаваць нязвыклыя для сябе падыходы да творчага працэсу... =)
Удалить