вторник, 1 августа 2017 г.

Шолах жніўня...

Прывітанне... Вось незаўважна і надышоў жнівень, апошні месяц лета... Здаецца, куды час так спяшаецца?! Але ж што тут казаць... Застаецца атрымаць ціхую асалоду ад цёплых, пахучых і таемны жнівеньскіх дзён... Цёплае сонейка, водар духмяных траў на полі і лузе, матылі і цвыркуны... Сапраўды: "Дзіўнае побач!"... Вось такі ў мяне жнівеньскі вечар... =) 

Рэцэпт: крафтавая аснова, акварэльная папера, акрылавыя фарбы (жоўтая, светлая охра, белая, аліўкавая), штампы (батанічныя (лугавыя травы), матылі, надпіс), чорная штэмпельная падушка, некалькі чорных дотсаў, пырскі белым і чорным медыўмам, і вядома, клей універсальны ад ФД...
Такі асаблівы настрой дапамагло стварыць заданне ад Першага беларускага "Шолах"... Там такая дошка натхнення, што хочацца нырнуть у яе з галавой!... Такая яна мая... =) 

Акрамя таго зазірну ў EcoPaper... Там у іх сонечнае заданне з абавязковымі элементамі... З АЭ я абрала жоўты колер, матылёчкаў і палявыя кветкі (травы)... У сваёй паштоўцы я спрабавала ўвасобіць адчуванне, калі ляжыш вечарам у траве на лузе... і свет заходзячага сонейка змяняе ўсё наваколле... І нават самыя яркія кветкі становяцца шэра-чорнымі... Але ў гэтым ёсць свой смак... =) 

Шчыра дзякую, былі побач са мною ў гэтым невялікім падарожжы... =) Сонейка вам!... =) 

10 комментариев:

  1. Прям как настоящая осень...начало осени где-то на лугу...))Спасибо за участие в Первом Белорусском!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... Так, восень паступова пачынае панаваць ў маіх працах... =)

      Удалить
  2. Ух ты!... И отдельное спасибо, что вдохновляетесь вместе с Eco Paper)))

    ОтветитьУдалить
  3. Ох какая волшебная открытка!!!!!!!! Классная! Спасибо, что творите с Eco Paper! Ждём ввас в гости ещё ;)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за цёплыя словы!... =) З вялікім задавальненнем... =)

      Удалить
  4. Цудоўная паштоўка! Дзякую, што натхняецеся разам з Першым беларускім!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за неверагоднае натхненне, што надаюць вашы дошкі да заданняў!!!... =)

      Удалить