среда, 23 августа 2017 г.

Восеньская БОХО паштоўка...

Прывітанне... =) Сёння раніцай я зразумела, што яшчэ не расказала вам, што была запрошаным дызайнерам  у блоге "АртКладовая" (дарэчы, запрашаю прыняць удзел у заданні) і не паказала паштоўку, што зрабіла з гэтай нагоды... =)
Працаваць неабходна было ў нязвыклым для мяне стылі Бохо... =) Паштоўка атрымалася восеньскай... і вельмі паветранай... Выкарыстоўвала паперу MonaDesing "Акварэльная восень", вырубныя карункавыя лісцікі, штампы перья, сізаль, шэббі стужкі і гранёныя камушкі... А галоўнае месца на паштоўцы займае карункавая кветка, выкананая ўласнаручна... Сярэдзіна кветкі - брадс ад АртУзора... Вядома ёсць матывіруючы надпіс... і шмат пырскаў... =)
 
 
 
 
 
 
Пакажу гэту паштоўку ў заданні "Кветкавая паляна" блога ScrapMan ... Неабходна было выканаць працу з кветкамі, зробленнымі ўласнаручна... =)
 
 
Тут усё... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)  

2 комментария: