воскресенье, 11 февраля 2018 г.

Шакаладніца ў стылі Шэббі

Прывітанне!... =)
Сёння я да вас з новай шакаладніцай!... =) Паспрабавала і зразумела, што мне падабаецца іх рабіць... =) Шакаладніцу рабіла да двух заданняў: фармат і АЭ задаў СП "Жаночае шчасце" Данецкага скрап клуба (2 этап). А вось паспрабаваць сябе ў стылі шэббі натхніла заданне групы ў кантакце "Сумесныя праекты" і іх дошка натхнення!... =)
АЭ па 2 этапу выкарыстала наступныя: драўляны прынт, чыпборд, кветкі. Папера ад ТМ "Фея рукадзелля" (новы брэнд беларускай дызайнерскай паперы), ліст з калекцыі "Русцік". Шмат карункаў, чыпборд - галінкі ад Майстэрні "Вензелік". Галоўнае месца займае кветка з арганзы, дапаўняюць папяровыя ружы дзвух памераў і колераў. Віншавальны надпіс... А акцэнты мікрапайеткамі і баваўнянымі ніткамі... Апошнім штрыхом прайшлася па ўсіх яркіх элементах гесса, каб прыглушыць адценні... =)
 
 
 
 
  
 
 
 
 
 
  
 
Падкажыце, ці атрымаўся ў мяне Шэббі? Буду ўдзячна за каментарыі і парады... =)
Ну і банеры агучаный раней заданняў (спасылкі былі вышэй).
 
 
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Ух ты!!! Вельмі крута! Чып - проста агонь! А дзе вы яго заказвалі? Шэббі вам падпарадкаваўся)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Ооо! Дзякую! Чып Майстэрні Вензелік - працу паказала ў іх галерэі, па спасылцы можна перайсці. Аднойчы выйграла ў іх зніжку на чып 30% і вырашыла яе скарыстаць. Вось дагэтуль і выкарыстоўваю... =) Чып неверагодны. А галоўнае, я выкарыстоўваю і іх негатыву, як галоўны элемент у працы.

      Удалить
  2. Чудесная работа!!! Спасибо, что творите с Донецким СкрапКлубом!!!

    ОтветитьУдалить
  3. Какая прекрасная шоколадница! Я была бы очень рада такому подарку )
    Спасибо за участие в СП Донецкого СкрапКлуба.

    ОтветитьУдалить