Прывітанне... =)
У мяне сёння асаблівы расказ... Мне ў рукі трапіў мой першы альбом... Той, які я рабіла амаль тры гады таму... Зараз гляджу на яго і разумею, колькі з таго часу змянілася! ... Але я ведаю, што гаспадынька альбома вельмі яго любіць. Тады я рабіла яго ў падарунак да нараджэння сына... =) А зараз атрымала замову, зрабіць падобны альбом (практычна адзін у адзін) для малодшага сына... Толькі... з дзвума пажаданнямі! Змяніць асноўны колер на зялёны... і Абавязкова павінен быць АМ-НЯМ.... І гэта было нечакана.... =) А як я выкруцілася глядзіце далей... ;)
Два альбома побач... =)
Фоны старонак састаўныя з розных прынтоў - вырашыла такім чынам упрыгожыць альбом, т.я. іншых упрыгожванняў амаль няма... Разкідушкі для фота 9*13см., белыя карункавыя папяровыя сурвэткі, вырубныя лісцікі (сярод іх і ScrapMan), некалькі картак і АМ-НЯМ.... =)
Паперу ажаніла дзвух вытворцаў: ТМ "Каралікі" і Fleur desing.
Вось такі атрымаўся альбом... =) Просты ды не зусім... =)
Пакажу яго ў заданні "Давай ажэнімся" Скрап клуба Екацерынбурга...
І зазірну ў блог ScrapMan у іх заданне "Для любімага мужчыны"... Для маці родны сын - адзін з любімых мужчын, зай і маленькі... =) Сваёй машынкі пакуль нажаль не маю, вырубку купляю. Але ведаю, што галінка з двумя лісцікамі ваш нож... =)
На гэтым развітваюся.... =) Да хуткай сустрэчы!... =)
Прекрасный альбомчик для маленького мужчины! Спасибо от блога ScrapMan!
ОтветитьУдалитьДзякую!.. =)
Удалить