среда, 4 июля 2018 г.

Зайка Віншуе... =) Падарункавы канверт.... =)

Дабранач... =) Вось так, на ноч гледзячы вырашыла ўсё ж паказаць яго сёння - падарункавы канверт на свята з беларускім надпісам (яе не смешна, нажаль у нашай краіне не надта папулярна беларуская мова)...
Для аздаблення выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый), ліст з ціснёным рэльефам (набыты даўным даўно), фонавы чыпборд беларускага вытворцы "Лавандавы камод", шмат вырубных элементаў (галінкі, лісцікі, кветкі і інш.), надпіс, досты ад ФД і стужка з арганзы... =) А галоўнай гераіняй канверта з'яўляецца шырока вядомая Зайка (калі-сьці на пачатку захаплення скрапам набыла ліст з карткамі... і да гэтага часу засталіся некаторыя з іх)... =)
Вось і весь рэцэпт... =)






 
Атрымаўся канверт вельмі пяшчотны, пастэльны... Таму пакажу яго ў заданні Pastel Leto блога Lemon Craft ...
 
І зазірну ў блог "Сакрэты натхнення", у заданне "Батанічнае" ... Выкарыстоўвала шмат вырубных лісцікаў, галінак, кветак... І прынт на паперы... =)
 

 
І на гэтым развітваюся... час класціся спаць... Заўтра зрання на працу... =) Дабранач!... =)

6 комментариев:

  1. Замечательный конвертик, и зайка просто милашка) Спасибо от блога Секрет Вдохновения!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Зайка сапраўды цудоўная!... =) Зараз не разумею, чаго яна так доўга ў мяне хавалася... =) Відаць чакала свайго часу... =)

      Удалить
  2. Какой милый и очаровательный конвертик! Спасибо от блога секрет Вдохновения за участие в нашем задании!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =)
      Пяшчотная каляровая гама і чароўная Зайка дапамаглі стварыць настрой... =)

      Удалить
  3. It's very pretty :-)
    Thank you for playing along with us at LemonCraft.

    ОтветитьУдалить