воскресенье, 28 октября 2018 г.

Мініальбом "Восень"... =)

Прывітанне... =)
Не страцілі мяне? Дні сталі значна карацейшыя, фатаграфаваць атрымоўваецца толькі ў нядзелю (і то, усяго паўтары-дзве гадзіны)... Таму сёння, у апошні момант, публікую апошнія працы... =)
 
Першы ў чарзе мініальбом "Восень"... Пачала рабіць яго ў рамках сумеснага праекта "Мая восень" ад Саратаўскага скрап клуба... Але пасля першага этапа выпала з абоймы... СП амаль завяршыўся, сёння апошні дзень дадаць фота усіх прац па этапах...
І негледзячы на тое, што спазнілася катастрафічна... вырашыла ўсё ж дагнаць... =)
На другім этапе былі наступныя АЭ: чыпборд, шматслойнасць, гузікі. Я абрала першыя два... Чыпборд - назва альбома - вытворцы ArtisticLine. Адной выіграла ў іх сертыфікат, дагэтуль карыстаюся атрыманым чыпам... =) Шматслойнасць зрабіла з дапамогай тканін і карункаў, а таксама папяровай вырубкі... =)
Акцэнты празрыстымі дропсамі з глітэрам "Янтар" ад Фабрыка Дэкору... Вырубка нажамі EcoPaper і некаторыя дызайны набыла на Aliexpress... Папера беларускага вытворцы ТМ "Фея рукадзелля"... =)
 
Вокладка абцягнута мяккая тканіная - ці то фліс, ці то штосьці падобнае... Глубокага зялёнага колеру... Паверх сакавітых восеньскіх адценняў лён у клетку... Шырокая стужка баваўняных карункаў, яна ж доўгія завазкі... =)
 
 
  
 
Памеры альбома 15*15 см., таўшчыня 5,5см. (памеры староная 14*14см). Змяшчае 4 разварота. Кожная старонка кішэня з рамкай пад фота інста-фармата 10*10см. (дыяметр рамкі 9см.). Такім чынам альбом разлічаны на 8 фотаздымкаў...
 
 
Пакажу яшчэ раз развароты:
 
 
 
 
 
І вось так выглядае фота (у меня фота памерамі 10*15 см., таму зверху віглядае)...
 
 
І яшчэ раз альбом цалкам... =) 
 
 
Банер другога этапа СП "Мая восень" Саратаўскага скрап клуба (так, я ведаю, што спазнілася =))
 
 
Зазірну ў каляровае заданне блога "Зачараваныя скрапам"... АЭ: палітра (зялёны, карычневы, аранжавы), восеньскае лісце, надпіс...
І зазірну ў блог "Mini album makers Challenge"....
 
 
 
 Вось такі альбом... =) Гэты пост завяршаю, але далёка не адыходзьце... Наперадзе яшчэ працы... =) Дзякую, што зазірнулі... Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Such a beautiful album. The fabric cover is lovely and I love the way you created each of the pockets.

    Thanks so much for joining in at Mini Album Makers. Anne x

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Thank you very much! Yes, in the cover fabric I fell in love at first sight ... And I bought them for this particular album ... =)

      Шчыра дзякую... =) У гэтыя тканіны для вокладкі я закахалася з першага позірка і набывала іх спецыяльна для гэтага альбома... =)

      Удалить
  2. Love the addition of fabric on the cover with the *wood* embellishments and stitching. Makers me want to dive right in. And the theme of Fall with the round photo mats carried throughout really intertwines each page. Thanks for joining the challenge at Mini Album Makers.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за ваш водгук!... =) Так прыемна чытаць такія насычаныя ўражаннямі словы і ведаць, што твае працы так дзейнічаюць... =)

      Very grateful for your feedback! ... =) So nice to read such words rich experiences and know that your work so there are ... =)

      Удалить
  3. Очень теплый альбомчик получился! Спасибо от Зачарованных.

    ОтветитьУдалить