воскресенье, 7 октября 2018 г.

СП "Мая восень", 1 этап... =)

Прывітанне!... =)
 
Нарэшце я знайшла час паўдзельнічаць у сумесным праекце!!!.... =) Так шмат праектаў, цікавых, карысных, для душы... І часам вельмі хочацца паўдзельнічаць.... Але разумею, што пачну і не змагу працягваць, давесці да фіналу... І колькі такіх праектаў ужо было... і колькі неўвершаных вырабаў чакаюць свайго часу!...
 
Але тут усё не так.... =) І для гэтага праекта ўжо распрацавала план дзеянняў, падабрала матэрыялы... =)
 
Якая мая восень? РОЗНАЯ!... =) На першым этапе яна яркая, цёплая, сакавітая! Менавіта такая папера "Што такое восень?" ад беларускага брэнда ТМ "Фея рукадзелля"... І з гэтай паперы будзе ў мяне не адзін праект - надта яна мне падабаецца... =)
 
На першым этапе планавала паказаць гатовы мініальбом (памерамі 15*15 см.), але крыху не паспела - ездзіла на выхадныя на лецішча збіраць багаты ўраджай яблыкаў... =) Таму пакажу першыя тры развароты (шчыра кажучы іх усяго чатыры, і ў пераплёт я іх ужо сабрала, апошні разварот не паспела ўпрыгожыць... =)) ....
 
Выправабала новую для сябе кантрукцыю... Кожная старонка - кішэня з круглым акенцам-рамкай для фота... =) Дачакалася гэта ідэя выпрабавання... чакала, калі з'явіцца машынка для вырубкі, каб рабіць гэтыя круглыя акенцы... =) У выніку ў альбоме змесціцца 8 фотаздымкаў памерамі 10*10 см.... Акенцы дыяметрам 9 см.
 
Для ўпрыгожвання выкарыстоўвала вырубку: фонавую сетку, французскія карункі і восеньскія лісты ад EcoPaper, ліяны вінаграду, галінка бярозы, святочныя флажкі.... І другі АЭ - досты - вадкія ад Фабрыка Дэкору (некалькі адценняў).... Акрамя таго празрыстыя з глітэрам дропсы (таксама ад ФД)... =)
Надпіс "Сонца" - сабраны з вырубных літар (нож таксама ад EcoPaper).... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі пакуль атрымліваецца альбом... =) На наступным этапе пакажу гатовы варыянт... І магчыма што-небудь яшчэ... =)
 
 
 
Дзякую, што зазірнулі.... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Оксана,так приятно,что Вы нашли время для участия в нашем проекте!!!))) Замечательное начало!!! Очень интересно посмотреть,что же будет дальше!!! Спасибо за участие в СП"Моя осень" от ССК.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Спадзяюся дайду да завяршэння СП і зраблю запланаванае ... =)

      Удалить
  2. Ксения, спасибо от ССК ! Хорошее начало!

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, альбом - это смело и очень радостно! Будем с удовольствием любоваться Вашей Осенью! Ждём следующий разворот! 😉

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =)

      Калі альбом невялікі - рабіць яго лёгка... =)

      Удалить