Вітаю вас!... =)
Заўважыла за сабою, што звычайна незнарок адцягваю момант публікацыі сваіх прац.... А усё таму, што не надта люблю апрацоўваць фота... =) Але потым, калі збіраецца значная колькасць вырабаў, сядаю і пачынаю ў дзень па некалькі постаў пісаць... =) Скажыце, у вас такое бывае? Ці я адна такая?... =)
Ну і сёння я не проста так прыйшла... А таксама паказаць некалькі новых прац... =) І першая ў чарзе - паштоўка пра каханне... Гражына + Юрый... Паштоўка зроблена, каб прызнацца ў каханні... у пяшчотных адценнях... але я не ўтрамалася і выкарыстала чорныя элементы для стварэння кантрасту... =)
У гэтай паштоўцы сапраўдны мікс паперы ад розных вытворцаў, розных калекцый... =) ТМ, "Каралікі", Fleur desing, Фабрыка Дэкору, PolkaDot... Пяшчотныя ружовыя і зялёныя адценні... Белыя карункавыя сурвэткі, велум з чорным газетным прынтом.... І вядома кветкі... Зробленыя ўласнаручна з папяровай карункавай вырубкі... =) Вырубныя лісцікі ад EcoPaper дапамаглі стварыць легкасць у кампазіцыі...
У разгорнутым выглядзе паштоўка вось такая. Спінку на гэты раз я таксама ўпрыгожыла... =)
Вось такой атрымалася гэтая паштоўка... =) Дапамогай у яе стварэнні і натхненнем сталі наступныя заданні... =)
1. Скетч ад Яраслаўскага скрап клуба... Павярнула яго на 90 градусаў... Абапіралася пры складанні кампазіцыі на яго, але зрабіла больш слаёў і выкарыстала больш дэталей, чым на скетчы... =)
2. Заданне "Пяшчотнае" ад блога ScrapMir... На мой погляд паштоўка атрымалася вельмі карункавая, пяшчотная... І галоўная 100% папяровая... =)
Адна з умоў пазначыць, які прыз была бы рада атрымаць... Калі мне пашанцуе, буду рада атрымаць якую небудзь з вашых батанічных калекцый... =) Надта мне падабаюцца апошнім часам падобный каляровыя рашэнні... =)
3. І апошняе заданне, якое паспрыяла стварэнню гэтай паштоўкі - "Кветкі", блог ArtPiaskownicа... Усё часцей раблю кветкі для сваіх вырабаў самастойна... Гэтаму спрыяе з'яўленне ў маёй майстэрні машынкі для вырубкі і адпаведных нажэй... =)
На гэтым здаецца ўсё... Буду развітвацца... =) Дзякую, што зазірнулі!... =)
Очень нежно, очень мило, лаконично и красиво! Спасибо огромное за участие в задании ЧБ Скрапмир!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за такі прыемны водгук! =)
УдалитьSuch a lovely project! Thank you for joining Art Piaskownica challenge!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... =)
УдалитьThank you very much!
Открытка получилась действительно очень нежной! И особенно радует использование только бумаги! Спасибо за участие в нашем задании от блога ScrapMir!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!!! Цікава працаваць у розных тэхніках.... =)
УдалитьОткрытка очень нежная а эти ажурные цаеты придают ей нежности ещё больше! Спасибо вам за участие в задании от ЧБ СкрапМир
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!!! Так, я сама гэтыя кветкі вельмі люблю: вырабляюцца лёгка, а які чароўны эфект!... =)
УдалитьСпасибо, что поделились своим творчеством и принимаете участие в заданиях Ярославского скрап-клуба!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненне... =)
УдалитьОчень симпатично. Спасибо, что творите с Ярославским скрапклубом.
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
Удалить