суббота, 7 сентября 2019 г.

Казкі мора... =) Кніга з квіткамі жаданняў... =)

Добры дзень!... =) Хацела  ў вас запытаць. Вы верыце ў цуды? Любіце казкі? А самі іх выдумваеце? Ці можа хто-небудзь з вас можа сказаць, што жыве ў сапраўднай казцы? 

Менавіта з такімі думкамі я рабіла працу, якую вам зараз пакажу... =) Праца, напоўненная казкамі... Па-першае, тэма мора... Для многіх адпачынак на моры (а тым больш жыць побач з морам) сапраўдная казка... Па-другое, гэта кніга з квіткамі жаданняў... Як у Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з яго залатой рыбка, якая спаўняе жаданні... =) І жаданні ўсе як водзіцца казачныя... Ну што, паглядзім? 



Для аздаблення ўзяла паперу ад FleurDesing, астаткі старой калекцыі (нават не памятаю, як яна называецца), лісты 15*15см. Памеры самой кнігі 8*15,5см.


Аздабленне на старонках з дапамогай папяровай вырубкі (у асноўным нажы EcoPaper і MimiCat, але ёсць і некалькі кітайскіх нажэй)... 






Вось такая казачная кніга атрымалася... =) Пакажу яе ў заданні "Мір казак" блога ScrapMan... Нажаль нажэй вашага дызайну я пакуль не набыла... Але тэма задання для мяне была асаблівай, не змагла прасці міма... =) Шчыра дзякую за натхненне!... =) 
А якія ў вас любімыя казкі? Раскажыце калі ласка... =) Да сустрэчы!... =) 

2 комментария: