суббота, 7 сентября 2019 г.

Моладзевы альбом "Тваё"... =)



Вітаю вас! 

Пакажу вам зараз альбом, ідэя якога насіла з сабою даволі доўга... Але склаўся ён неўзабаве калі з'явіліся падыходзячыя фота ... Пляменніца мужа адзначала 20-годдзе... І альбом склаўся ў падарунак для яе... Вольны, гарадскі і прыродны адначасова, для захоўвання ўспамінаў пра самыя яркія моманты гэтага лета, гэтага года... =) 



Асноўны настрой альбому задае папера "SuperGirl" ад ТМ "Каралікі"... =) Распачала апошні цэлы набор гэтай паперы... =) У альбоме 4 разварота (13*20 см.), кожны з якіх утрымлівае канверт, кішэню і месца для фота... Акцэнты крафтавай паперай (прынтованай і з тісненнем),  паперай тіш'ю, карункамі (белымі і чорнымі)... Аздоблены папяровай вырубкай нажамі MimiCat, EcoPaper, штампамі и чыпбордам (розных вытворцаў)... Дзе-нідзе крыху мазанула фарбамі ад Фабрыка Дэкору (лінейкі "русцік")... 







Другі і трэці развароты змяшчаюць таемныя старонкі, якія дзяўчына будзе аздабляць самастойна (мацуя фота на крафтавыя вугалкі). Кішэні, зроблены з верхняй часткі крафтавага пакета... =) 








На трэцім развароце з'яўляюцца яркія фарбы, жоўтыя сонечныя адценні... =) А чаму не? Настрой у дзяўчыны такога ўзросту змяняецца даволі часта... =) 






І апошні разварот... Змяшчае невялікі сакрэт... Як кажуць: "Ты не ведаеш, што хаваецца за новымі дзвярыма пакуль не адчыніш іх"... І нібы запрашае: "Паспрабуй! Магчыма там цябе чакае прыемная нечаканасць"... =) 








Вось такі альбом атрымаўся... Я нават не магу яго апісаць, вызначыць яго стыль... Але скажу адно - ён мне надта падабаецца... =) 

Пакажу яго ў некалькіх заданнях.... 
1. Варонежскі скрап клуб, заданне "Спыніся момант" - праца з фота... Менавіта яны і дапамаглі вызначыцца з канчатковым выглядам альбом (хаця ідэя з'явілася ў мяне значна раней)... =) 


2. Скрапбукінг з ЕК, заданне "Момант, які натхняе"... АЭ: фота ці выява. І так, фота сапраўды надхняе!... =) 
3. І зазірну ў заданне "Чароўны кошык" блога "Хатка Бабы Ягі"... З прапанаваных АЭ  я выкарыстала наступныя: штампы, чыпборд, жоўты колер... 


Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам! Да сустрэчы!... =) 

16 комментариев:

  1. Такий класний альбомчик! Дякуємо за участь в нашому завданні. Блог Скрапбукінг з Євгенією Курдибановською.

    ОтветитьУдалить
  2. Интересно получилось, Ксения! С широтой души и свободой молодости! Спасибо, что вдохновились заданием ВСК ))

    ОтветитьУдалить
  3. Крутой и стильный альбом!!!!!!
    Спасибо за участие в задании от блога "Скрапбукинг с Евгенией Курдибановской".

    ОтветитьУдалить
  4. Очень интересно получилось, стильненько👍

    ОтветитьУдалить
  5. Моднейший альбом! Динамичный, стильный и очень душевный! Спасибо за участие в задании от блога "Избушка Бабы Яги"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!!! Менавіта такім і намагалася яго зрабіць. Рада, сто атрымалася! =)

      Удалить
  6. Какой классный альбом! Настоящий скрап с использованием необычных материалов!! И как же я люблю эту стильную коллекцию Караликов! У меня даже где-то осталось немного высечек и листов Supergirl. Спасибо, что творите с блогом "Избушка бабы Яги"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую!
      А калекцыю гэту таксама надта люблю... І ўвогуле паперу ад ТМ "Каралікі"... =)

      Удалить
  7. Вдохновительно, стильный альбом! Спасибо От Избушка Бабы Яги за участие в нашем задании.

    ОтветитьУдалить
  8. Очень стильно и ярко)) Спасибо, что с нами)) Избушка Бабы Яги

    ОтветитьУдалить