пятница, 16 ноября 2018 г.

Дзіцячае свята са Слонікам... =)

Прывітанне... =) Святочны настрой пануе... А я сёння з дзіцячай тэмай... =) У сына сяброўкі заўтра дзень нараджэння... І я вырашыла падарыць ім свята... =) А дакладней святочныя ўпрыгожванні... =) Набор топераў і святочную расцяжку "З днём нараджэння!".... Галоўны герой упрыгожванняў - мілы слонік (з набора паперы ад Фабрыка дэкору)... Але ўся астатняя папера іншаша вытворцы, а дакладней ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый)... З упрыгожванняў - папяровая вырубка... =)
Усяго ў наборы 6 топпераў дыяметрам прыкладна 10см. (вышыня каля 20 см.) і разцяжка з 16 флажкоў... Памеры флажка 13 см. у аснове, 18 см. па вышыні... =) Сабраны на атласную стужку, мацуюцца за кошт апрацаваных люверсамі адтулін... =)
Запрашаю разгледзіць.... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А падораны камплект будзе ў крафтавым пакеце вось з такім слонікам... =)
 
 
Пакажу сваі ўпрыгожванні ў заданні "Дзіцячая тэма" Саратаўскага скрап клуба... Мае АЭ: зоркі, надпіс, кругі, герой... =)
 
 
І зазірну ў заданне "Філалогія" ArtClubUA... АЭ: надпіс, лісце, вырубка... =)
 
 
На гэтым развітваюся... =) Буду рада вашым водгукам!... =) Да сустрэчы!... =)

Комментариев нет:

Отправить комментарий