воскресенье, 21 мая 2017 г.

СП "Крафтавы перапалох" ад блога Даступны скрап

Прывітанне .... Літаральна ў апошні момант вырашыла ўсё ж такі ўдзельнічаць у сумесным праекце "Крафтавы перапалох" ад блога Даступны скрап... Сёння апошні дзень першага этапа... =) Падчас СП мы будзем рабіць мініальбомы... і ў іх будзе шмат крафту (магчыма вы і самі здагадаліся з назвы праекта)... =)
Мой альбом будзе памерамі прыкладна 15*15 см. (старонкі 14*14,5 см.)... Я вырашыла і тут пусціцца ў эксперыменты - буду рабіць мужчынскі альбом (ніколі на рабіла яшчэ альбомы для мужчын), акрамя таго буду выпрабоўваць розныя прыёмы, міксаваць розную паперу (розных калекцый і вытворцаў), рабіць упрыгожванні ўласнаручна і г.д.... А таксама з дапамогай гэтага СП паспрабую разабраць свае скрап скарбы (з тых, што ўжо доўгі час не выкарыстоўваю)... Паглядзім, што атрымаецца... =)
Ну і запрашаю пагледзіць першы разварот. Выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" з калекцый "Hipster", ''Supergirl'', а таксама паперу з калекцыі "Падарожжа" ад Fleur desing, крафт рознай шчыльнасці, паперу тіш'ю і акварэльную паперу...
 
 
На гэтым этапе я абрала наступныя АЭ: канверт/сакрэт, фішка, штампы.  Штампы выкарыстала наступныя: фонавы (рукапісны тэскт), стрэлкі і самалёт з маршрутам руху...
 
 
 
Канверт знаходзіцца на другой старонцы, зачыняецца на анкер-стрэлку...
 
 
 
 
 
На першай старонцы таксама ёсць сакрэт... ;) Здагадаецеся, дзе ён?
 
 
За асноўнай кампазіцыях хаваецца кніжка для размяшчэння фотаздымкаў памерамі 7*10 см. на 5 фота. Зачыняецца кніжка на магнітную зашпільку (выкарыстоўваю такі спосаб упершыню)... =) Пад кніжкай схаваны невялікі расказ пра Парфенон у Афінах, а самалёт накіроўваецца непасрэдна ў Грэцыю... =)
 
 
 
 
На гэтай старонцы таксама знайшла месца і скрап-фішка (гадзіннік нагадвае, што зараз самы час рабіць мары сваёй рэчаіснасцю)... Побач з фішкай крафтавы тэг з ільняным шпагатам і кветка, зробленая з таго самага шпагату... =)
 
 
 
 
 
Напрыканцы заставалася дадаць некалькі чорных і аранжавых дотсаў і пырскаў чорным акрылам - і разварот быў зроблены... =)
Чакаю ўмоў 2 этапа, надта хочацца працягваць... =)
Але пакуль на гэтым буду з вамі развітвацца... Да хуткай сустрэчы!!!... =)
P.s. Банэр праекта ... ;)
 

6 комментариев:

  1. Очень стильный разворот, оранжевая бумага придает такой яркий акцент, здорово!!! Спасибо за участие в СП от блога Доступный скрап!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за натхненне!!! Спадзяюся, буду паспяваць рабіць развароты сваечасова.... 😊

      Удалить
  2. Классный разворот! Очень люблю многослойность) Спасибо от Доступного Скрапа!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =)У апошні час мне шматслойнасць таксама стала падабацца... =)

      Удалить
  3. Отличное начало! Уверена, получится очень стильный альбомчик! Спасибо от Доступного скрапа)))))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую!!! Спадзяюся, менавіта так і атрымаецца... =)

      Удалить