Дзень добры, сябры і госці!... =) Сёння ў мяне да вас праца ў незвыклым для мяне стылі... А ўсё таму, што была замоўлена для сталага, сур'ёзнага мужчыны на высокай адказнай пасадзе... =) Таму і назва гэтай паштоўкі такая - прадстаўнічая... =)
А калі бліжэй да справы, паштоўка памерамі 15*20см. Аздобленна выключна чыпбордам (брэнда АртПросвет) - вугалкі, рамка, надпіс. Увесь чып пакрывала пудрай для эмбосінгу (белай і белай з залатой крупкай)... Каб дасягнуть лёгкага вінтажнага эфекту пакрывала пудрай ў некалькі слаёў. Для фона выкарыстала паперу ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Сонечная кухня"... Ліст, нібы абшарпаная сцяна... І ў рамцы для кантраста белая папера тіш'ю ў два сваі (спецыяльна злёгку мятая)... =)
Увогулле атрымалася строгая, але дастаткова святочная праца з налётам вінтажнасці... =) Запрашаю яе разгледзіць... =)
Да ідэі зрабіць менавіта такую паштоўку мяне падштурхнула дошка натхнення ад блога ButtonCraft... Адценні дрэва, разны ўзор на драўлянай скарбонцы на верхняй правай выяве, і цалкам некі вінтажны настрой дошкі натхнення я і паспрабавала ўвасобіць на гэты раз... =)
Таксама зазірну са сваёй працай у заданне "Састараны эфект" блога ArtPiaskownica... =)
І пакажу паштоўку яшчэ і ў заданні "Рамка" блога Даступны скрап... =)
Спадзяюся, мне атрымалася вас натхніць на творчасць... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... Да хуткай сустрэчы!... =)




































