Вітаю вас!... =) І пакажу вам зараз вынікі свайго натхнення... =) Падарункавы канверт з водарам мора ... Пабачыўшы дошку натхнення блога ButtonCraft была ўражана яе настроем, водарам... калі гледзячы на ілюстрацыю нібы адчуваеш яе навобмацак, яе водар і гук... успамінаеш зыходныя ўражанні і прад вачыма прадстае некі новы вобраз... =)
Менавіта так і склалася гэтая праца... =) І чамусьці найбольш майму натхненню на гэты раз адпавядала марская калекцыя паперы "Sea Party" ад MonaDesing (якую я набыла гады тры таму)... Упрыгожвае канверт у асноўным папяровая вырубка (амаль уся з той жа дызайнерскай паперы)... Нажы ад EcoPaper: "Магнолія", сурвэтка "Матывы", ад MimiCat "Без кіта", і пара кітайскіх нажэй (кругі і хвалі).... Віншавальны надпіс - чыпборд ад беларускага вытворцы "ЛазерСкрап", пакрыты празрыстымі з глітэрам дропсамі ад Фабрыка Дэкору і жамчужныя паўпацеркі ў якасці акцэнтаў... =) Зачыняецца канверт на стужку з арганзы... =)
Ну і сама дошка, якая стала натхненнем (спасылка на заданне ў пачатку поста)... =) Стрыманыя адценні, кветкі, сурвэткі, празрыстасць шкла - усё гэта знайшло адлюстраванне з маёй працы... =)
І не абміну заданне "Вусы, лапы, хвост" блога Скрапбукінг з Яўгеніяй Курдзібаноўскай... АЭ задання - жывыя істоты (у маім выпадку кіты і рыбы)... =)
Буду чакаць вашых уражанняў... =) Калі якія асобныя словы будуць незразумелы - пытайцеся! З радасцю патлумачу і перакладу... =) Ну і буду развітвацца! Да сустрэчы!... =)
Чудесный конверт!!! Влюбилась в этих китов :))) Спасибо, что творите с Summer Studio!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую! Сама ад іх у захапленні! Надта рада, што ўсё ж набыла гэты нож... =)
УдалитьI like your works, they are delicate and charming.
ОтветитьУдалитьThank you very much! Very nice to read such comments!
УдалитьШчыра дзякую! Надта прыемна чытаць такія каментарыі!... =)
Красивый конверт, настоящий морской бриз)) Спасибо, что принимаете участие в заданиях от ButtonCraft!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненне!... =)
УдалитьКонверт полон свежести и летнего настроения! Спасибо от ButtonCraft за участие в задании!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Менавіта такі настрой і намагалася стварыць!.. =) Рада, што атрымалася... =)
Удалить