суббота, 7 сентября 2019 г.

Казкі мора... =) Кніга з квіткамі жаданняў... =)

Добры дзень!... =) Хацела  ў вас запытаць. Вы верыце ў цуды? Любіце казкі? А самі іх выдумваеце? Ці можа хто-небудзь з вас можа сказаць, што жыве ў сапраўднай казцы? 

Менавіта з такімі думкамі я рабіла працу, якую вам зараз пакажу... =) Праца, напоўненная казкамі... Па-першае, тэма мора... Для многіх адпачынак на моры (а тым больш жыць побач з морам) сапраўдная казка... Па-другое, гэта кніга з квіткамі жаданняў... Як у Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з яго залатой рыбка, якая спаўняе жаданні... =) І жаданні ўсе як водзіцца казачныя... Ну што, паглядзім? 



Для аздаблення ўзяла паперу ад FleurDesing, астаткі старой калекцыі (нават не памятаю, як яна называецца), лісты 15*15см. Памеры самой кнігі 8*15,5см.


Аздабленне на старонках з дапамогай папяровай вырубкі (у асноўным нажы EcoPaper і MimiCat, але ёсць і некалькі кітайскіх нажэй)... 






Вось такая казачная кніга атрымалася... =) Пакажу яе ў заданні "Мір казак" блога ScrapMan... Нажаль нажэй вашага дызайну я пакуль не набыла... Але тэма задання для мяне была асаблівай, не змагла прасці міма... =) Шчыра дзякую за натхненне!... =) 
А якія ў вас любімыя казкі? Раскажыце калі ласка... =) Да сустрэчы!... =) 

Прадстаўнічая паштоўка... =)

Дзень добры, сябры і госці!... =) Сёння ў мяне да вас праца ў незвыклым для мяне стылі... А ўсё таму, што была замоўлена для сталага, сур'ёзнага мужчыны на высокай адказнай пасадзе... =) Таму і назва гэтай паштоўкі такая - прадстаўнічая... =) 

А калі бліжэй да справы, паштоўка памерамі 15*20см. Аздобленна выключна чыпбордам (брэнда АртПросвет) - вугалкі, рамка, надпіс. Увесь чып пакрывала пудрай для эмбосінгу (белай і белай з залатой крупкай)... Каб дасягнуть лёгкага вінтажнага эфекту пакрывала пудрай ў некалькі слаёў. Для фона выкарыстала паперу ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Сонечная кухня"... Ліст, нібы абшарпаная сцяна... І ў рамцы для кантраста белая папера тіш'ю ў два сваі (спецыяльна злёгку мятая)... =) 

Увогулле атрымалася строгая, але дастаткова святочная праца з налётам вінтажнасці... =) Запрашаю яе разгледзіць... =) 









Да ідэі зрабіць менавіта такую паштоўку мяне падштурхнула дошка натхнення ад блога ButtonCraft... Адценні дрэва, разны ўзор на драўлянай скарбонцы на верхняй правай выяве, і цалкам некі вінтажны настрой дошкі натхнення я і паспрабавала ўвасобіць на гэты раз... =) 


Таксама зазірну са сваёй працай у заданне "Састараны эфект" блога ArtPiaskownica... =) 


І пакажу паштоўку яшчэ і ў заданні "Рамка" блога Даступны скрап... =) 


Спадзяюся, мне атрымалася вас натхніць на творчасць... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... Да хуткай сустрэчы!... =) 

пятница, 6 сентября 2019 г.

Шакаладніцы са словамі ўдзячнасці... =)

Вітаю вас у маім блогу!... =) Вось і пачалася каляндарная восень... =) І хай сонейка яшчэ грэе нас, раніцаю ўжо адчуваецца восеньская лёгкасць... =) Аднак пачатак восені, гэта яшчэ і пачатак навучальнага года, напоўненны святамі... =) 
Таму сёння я да вас з натхненнем восеньскім... з падзякай да настаўнікаў і выхавацеляў... =)   
Дзве шакаладніцы "Дзякую за ўсё"... у цёмныя і светлым... =) У аснове папера з калекцыі "Што такое восень?" ад ТМ "Фея рукадзелля" і папяровай вырубкай нажамі EcoPaper і MimiCat....
Асабліва спадабалася ідэя выкарыстання карункавай сурвэткі "Матывы" (я выразала сярэдзіну і дадала дадатковы вырубны кантрастны круг. Атрымалася нібы лавец сноў). Надпіс зроблен з дапамогай штампаў ад Майстэрні СкрапШтампінг... Залатыя акцэнты паўпацеркамі і люверсамі... =) Зачыняецца на бант са стужкі... =) 
















Вось такія лёгкія, восеньскія шакаладніцы атрымаліся... =) Сонечныя жоўтыя, аранжавыя і красныя адценні ствараюць настрой... =) Круглая сурвэтка нібы сонейка... =) 

Пакажу гэтыя шакаладніцы ў заданні "Ярчэй сонейка" ад блога SpringScrap... =) 


Ну і на гэтым буду развітвацца з вамі!... =) Да сустрэчы!... =)