воскресенье, 13 октября 2019 г.

Восеньскі набор падарункавых тэгаў... =)

Вітаю вас, сябры, на старонках майго блога... =) 

Сёння я вам пакажу вялікую працу, падарункавы набор з восенькімі тэгамі... =) Ён быў зроблены ў некалькі этапа... І частку тэгаў я паказвала ў якасці натхнення ў заданні "Дошка натхнення" блога ScrapMagiа... 

Ну а зараз пакажу працу цалкам... =) А складаецца праца з тэгаў/картак, выкананых у восеньскай тэматыцы колькасцю 30 штук... Прадназначаны былі ў якасці падарунка класнаму кіраўніку ад навучэнцаў яе класса... Ад кожнага вучня па картцы з самымі цёплымі словамі і пажаданнямі ў дзень Настаўніка... 

Усе карткі-тэгі аб'ядноўвае папера ад ТМ "Фея рукадзелля" з калекцыі "Што такое восень?". У якасці ўпрыгожванняў выкарыстоўвала ў першую чаргу папяровую вырубку, крафт і паперу тіш'ю... А потым пойшло ў справу ўсё, што было побач: штампы, пудры для эмбосінгу, фарбы (металікі, велюры і русцікі ад ФД), туш, воскі, дропсы, гузікі і шнуры, коркавыя фішкі і топсы, чыпборд і кавалкі тканіны, коркавае палатно.... Усё шло ў справу... =) Такое сабе скрапразхламленне!... =) Што атрымалася запрашаю разгледзіць... =) 





















Вось такія тэгі/карткі атрымаліся... =) 

Зазірну з імі ў некалькі заданняў... =) 
1. Заданне "Ачараванне восені" блога Fantasy.... Палітра восені заўсёды натхняе... Золата лістоты паўсюль і чыстае, празрыстае паветра... =) 

2.  І ў заданне "Ствараем паштоўкі " блога ScrapMagiа... У гэтым месяцы феі блога прымаюць і тэгі таксамі... =) 

І на гэтым буду развітвацца з вамі ...  Дарыце адзін аднаму самыя цёплыя словы, пажаданні, эмоціі, успаміны гэтай восенню... =) Да сустрэчы!... =) 

пятница, 11 октября 2019 г.

Анонс сумеснага праекта ад ScrapMir і цукерка... =)

Прывітанне... =)

Даўно тут не з'яўлялася... =) Жыццё ўносіць свае праўкі ў нашы планы... =)
Але я паступова вяртаюся на абраны раней  кірунак... =) І творчасць на гэтым кірунку не на апошнім месцы... =) Таму планую ўдзел у сумесным праекце блога ScrapMir "Lovely Mini-2"... Будзем рабіць міні-альбомы... =) 

Ну і ўжо традыцыйна блог разыгрывае смачную цукерку пры анонсе... =) З вялікім задавальненнем і надзеяй паўдзельнічаю! Бо новыя калекцыі паперы надта мне падабаюцца... =) 


Ну і вядома, калі вы яшчэ пра праект не чулі, праходзьце па спасылцы і далучайцеся!... =) Будзе цікава!... =) 

суббота, 7 сентября 2019 г.

Моладзевы альбом "Тваё"... =)



Вітаю вас! 

Пакажу вам зараз альбом, ідэя якога насіла з сабою даволі доўга... Але склаўся ён неўзабаве калі з'явіліся падыходзячыя фота ... Пляменніца мужа адзначала 20-годдзе... І альбом склаўся ў падарунак для яе... Вольны, гарадскі і прыродны адначасова, для захоўвання ўспамінаў пра самыя яркія моманты гэтага лета, гэтага года... =) 



Асноўны настрой альбому задае папера "SuperGirl" ад ТМ "Каралікі"... =) Распачала апошні цэлы набор гэтай паперы... =) У альбоме 4 разварота (13*20 см.), кожны з якіх утрымлівае канверт, кішэню і месца для фота... Акцэнты крафтавай паперай (прынтованай і з тісненнем),  паперай тіш'ю, карункамі (белымі і чорнымі)... Аздоблены папяровай вырубкай нажамі MimiCat, EcoPaper, штампамі и чыпбордам (розных вытворцаў)... Дзе-нідзе крыху мазанула фарбамі ад Фабрыка Дэкору (лінейкі "русцік")... 







Другі і трэці развароты змяшчаюць таемныя старонкі, якія дзяўчына будзе аздабляць самастойна (мацуя фота на крафтавыя вугалкі). Кішэні, зроблены з верхняй часткі крафтавага пакета... =) 








На трэцім развароце з'яўляюцца яркія фарбы, жоўтыя сонечныя адценні... =) А чаму не? Настрой у дзяўчыны такога ўзросту змяняецца даволі часта... =) 






І апошні разварот... Змяшчае невялікі сакрэт... Як кажуць: "Ты не ведаеш, што хаваецца за новымі дзвярыма пакуль не адчыніш іх"... І нібы запрашае: "Паспрабуй! Магчыма там цябе чакае прыемная нечаканасць"... =) 








Вось такі альбом атрымаўся... Я нават не магу яго апісаць, вызначыць яго стыль... Але скажу адно - ён мне надта падабаецца... =) 

Пакажу яго ў некалькіх заданнях.... 
1. Варонежскі скрап клуб, заданне "Спыніся момант" - праца з фота... Менавіта яны і дапамаглі вызначыцца з канчатковым выглядам альбом (хаця ідэя з'явілася ў мяне значна раней)... =) 


2. Скрапбукінг з ЕК, заданне "Момант, які натхняе"... АЭ: фота ці выява. І так, фота сапраўды надхняе!... =) 
3. І зазірну ў заданне "Чароўны кошык" блога "Хатка Бабы Ягі"... З прапанаваных АЭ  я выкарыстала наступныя: штампы, чыпборд, жоўты колер... 


Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам! Да сустрэчы!... =)