Вітаю вас, сябры і госці майго блогадоміка... =)
Некалькі дзён таму пабачыла працу польскага майстра Dorota Kopec.... Мяне вельмі ўразіў гэты альбом, лёгкія акварэльныя фоны, тое, яе майстар спалучае дызайнерскую паперу і акварэльную расфарбоўку старонак... І ўсё гэта ў кампактным памеры мініальбома... =) Уразіла настолькі, што я села вечарам за стол і раніцай трымала ў руках свой першы акварэльны інстамінік... =)
Ён атрымаўся светлы, вясновы... =) У цёплых адценнях... У ім так цёпла, што нават прачнуліся першыя мурашкі і поўзаюць туды - сюды і лётаюць стракозы... А на вокладцы сярод кветак пырхаюць матылі... =)
За аснову старонак я ўзяла крафт паперу шчыльнасцю 200 гр/м і простая белая папера для акварэлі шчыльнасцю 250 гр/м (фарбавала ўласнаручна - а дакладней займалася арт-тэрапіяй)... =) Неверагодна прыемны занятак... =)
Памерамі альбом атрымаўся 12*13 см., памеры старонак 11*11 см... =) Просты, але трывалы пераплёт... =)
Вокладка абцягнута 100 % апрацаванай бавоўнай (зрабіла мяккую вокладку - дадала паміж тканінай і кардонам сінтэпон)... =) Апрацаваныя металам вугалкі, што дадае альбому трываласці ... =)
Альбом змяшчае 6 разваротаў і здольны змясціць мінімум 12 фотаздымкаў памерамі 7*7см., 8*8 см., 6*9 см....
Зачыняецца на дуэт шэббі-стужкі і баваўняных карункаў на бант... =)
Падчас працы над старонкамі актыўна выкарыстоўвала наступныя штампы:
1. Dekola, набор "Пісьмо"
2. Folia paper, набор "Сад"
3. Набот штампаў ад Studio G.
Выкарыстоўваць штампы ў працах заклікае Саратаўскі скрап-клуб... Зазірну ў іх заданне "ProScrap. Штампы" ...
Прывітанне "Арт Кафэ"... Шмат банцікаў (малюнак на тканіне вокладкі і зачыняецца альбом на бант)... Ці ўдала яны знайшлі месца ў альбоме?
"Таццяніны казкі", у вас такое заданне!!!.. Так хачу паўдзельнічаць, але чамусьці зноў не бачу лінкі... =( Але ўсё ж такі паспрабую... =) Са спіса прапанаваных АЭ я выбрала бэзавы колер і карункі ... Колер маецца і на вокладке, і на старонках... =) Карункі выкарыстаны ў якасці завязак... =)
І я амаль на 100 % упэўненна, што гэты мініальбом стане нечаканым, але вельмі прыемным падарункам да надыходзячых свят... =) І таму зазірну яшчэ Candy Floss, у заданне "Падарункі каханым"... =)
Вось такая творчая справаздача ў мяне атрымалася на ноч гледзячы пра новы напрамак маёй творчай дзейнасці... =) А як часта вы спрабуеце што-небудзь новае? ... =)
Ксения, ты как автомат:)). Классный миникполучился,а фоны и обложка очень нравятся:)Удачи в заданиях!
ОтветитьУдалитьРазалія, дзякуй!!! Проста была ў працоўным адпачынку... =) І магла сябе дазволіць увесь вольны час займацца творчасцю... =) Шчыра дзякую... =)
УдалитьЧудесная акварельность получилась!))
ОтветитьУдалитьПриятно, что вдохновлялись с Саратовским скрап-клубом!))
Дзякую.... і ў першую чарну за натхненне... =)
УдалитьЧудесный миник!! Спасибо, что творите вместе с блогом Татьянины сказки!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьКсюнечка, какой потрясающий инста-миник, он и правда идеален для размещения в нём фотографий небольшого формата :). Сразу такая красота представляется! Акварель и краски вообще, соглашусь, настоящая терапия! Спасибо за участие в задании блога 'Candy Floss' :).
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Якое задавальненне ў тым, што знаходзіш аднадумцаў... =)
УдалитьНу что тут можно сказать ) тема штампов раскрыта в полном объеме ) чудесный альбом! Легкий,воздушный и такой ароматный! Спасибо от Саратовского скрап-клуба
ОтветитьУдалитьДзякую за добрыя словы... =) Калі ўзяла ў рукі штампы - цяжка спыніцца... =)
Удалить