Вітаю вас... =)
Апошні час адчуваю жыццёвую неабходнасць у прыемных пачуццях, цёплых, дужых абдымках, ціхіх сямейных радасцях... =) Больш, чым раней, лашчуся да каханага і ён адказвае ўзаемнасцю... Магчыма менавіта таму апошнія мае працы выкананы ў пяшчотных ружова-бэзавых адцення і пранікнуты светлымі пачуццямі... =)
Вось і новая паштоўка, якую я зайшла вам паказаць менавіта такая: ружова-бэзавая, лёгкая, пяшчотная... Пра каханне... =)
Фон паштоўкі зроблен з дапамогай акварэльных фарбаў, штампінга... Акрамя таго праз трафарэт празрыстым мадэлюючым гелем нанесла маленькія сэрцайкі... =) Ускладніла фон абрэзкамі тканіны, дызайнерскай паперы, карункамі і шыццём. Каб дадаць паветранасці ў слаях выкарыстоўвала кальку, вырубную карункавую кветку... Некаторыя слаі прыпадняты на пераплётны кардон =) Аб'ёмныя галінкі (рабіла ўласнаручна) і дотсы выкарыстоўвала для акцэнтаў... =)
Асноўны элемент паштоўкі - сэрца з надпісам "Love" - чыпборд ТМ "Каралікі"... Выкарыстала яго не апрацаваным, зрабіла падклад з вырубнога карункавага квадрата... =) Трошкі фота дэталек... =)
Кампазіцыя паштоўкі склалася па скетчу Маскоўскага скрап-клуба...
Зазірну яшчэ ў некалькі блогаў:
2. Заданне "Карункавая казка" ад Artistic Line... АЭ: чыпборд і карункі... =)
3. Арт-Кафэ: заданне "Сярдэчнае"... Не менш за 5 сэрцаў на працы... На маёй паштоўцы адно вялікае (чып) і шмат маленькіх празрыстых, але аб'ёмных на фоне (нанесены праз трафарэт празрысты мадэлюючы гель)... Ці залічана?
4. Арт-кладовая і іх рубрыка "Кладзезь ідэй"... =) АЭ: чыпборд і штампінг... Выкарыстоўвала для стварэння фону штам "Пісьмо" ад Decola...
5. Tempo Libero: Заданне рэцэпт "Штампы/пудры + абрэзкі"... =) Вельмі падабаюцца такія заданні... =) Неабходнасць скарыстаць тое, што застаецца ад вялікіх праектаў і рука не падымаецца выкідаць... Працягваю наводзіць парадак у сваіх запасах... =)
6. І зазірну ў Галерэю месяца ў Каралікі... Пачаўся люты... Пачынаецца новы адлік... =)
Вось такія навіны на ноч гледзячы... =) Удзячна, што дачыталі да сканчэння... Буду вельмі рада ўбачыць вашы ўражанні пра паштоўку ў каментарыях... =) Да пабачэння... =)
Романтично и мило - то, что нужно в День всех Влюбленных!
ОтветитьУдалитьСпасибо за участие от Tempo Libero!
Дзякую... =)
УдалитьКакая великолепная палитра, открытка получилась нежной и милой:) Спасибо за совместное Творчество от Арт-Кладовой:)
ОтветитьУдалитьДзякую... У апошні час менавіта гэта палітра бліжэй да сэрца... =)
УдалитьОчень стильное сочетание серого и розового цветов! Спасибо, что творите с нами в Artistic Line!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьТакая нежная и многослойная работа! Спасибо от бога Artistic Line!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьКакая нежная и красивая по цвету работа!Спасибо за участие в задании от Московского скрап клуба!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Вельмі прыемна было працаваць па вашаму скетчу... =)
УдалитьКакая нежная у вас получилась работа! Спасибо от Московского скрап клуба за то, что воспользовались нашим скетчем!
ОтветитьУдалитьДзякую за натхненне... =)
УдалитьЗусім ужо вясновая, надзвычайна пяшчотная паштоўка атрымалася! Спадабалася)
ОтветитьУдалитьДзякуй, што па-ранейшаму натхняешся калекцыямі ТМ "Каралікі".
Дзякуй, што па-рагейшаму натхняеце!!!... =) І за тое, што на мове адвазваеце, асобная падзяка... =)
Удалить