четверг, 6 июля 2017 г.

Вінтаж... Першая спроба... =)

А чаму не?... =) Гэта я ў адказ на назву... =)  Прывітанне!.. =) Сапраўды, пабачыўцы заданне АртКладовай "Стыль месяца. Вінтаж", вырашыла паспрабаваць... Тым больш я працягваю разхламляць свае скрап-скарбы, а ліст з вінтажнымі фотаздымкамі ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Чувственность" даўно ляжыць без прытулку... =)
У выніку атрымаўся ў мяне вінтажны канверт для падарунка (і не абавязкова гэта будуць грошы!... =)) ... Мне здаецца, што спроба ўдалая... =)
Канверт на крафтавай аснове... Папера ў асноўным ад ТМ "Каралікі" (астаткі з мінулых праектаў), але ёсць і пару кавалкаў ScrapBerry's... Па ўсіх краях паперы прайшлася напільнікам і штэмпельная падушкай... Фон дапрацавала фонавым штампам "Рукапісны тэкст", спрэем "Сепія" праз трафарэт і проста пырскамі... =) У кампазіцыі прысутнічаюць баваўняныя карункі (таксама фарбаваны спрэем), фарфоравыя ўпрыгожванні (фарбавала ўласнаручна акрылавай фарбай охра светлая і залатой пацінай), кветкі зроблены ўласнаручна з крафту (сярэдзінка адной з кветак  - вінтажны брадс), дотсы (моцная кава і пяшчотны шэббі), вырубныя фарбаваныя лісцікі (тым жа спрэем) і лісцікі чыпборду (ад CraftStory)... Дарэчы па ўсім канверце прайшлася залатой пацінай... У апошні момант вырашыла дадаць залаты мікрабісер (мацуецца на празрысты медыўм)... Зачыняецца канверт на неадымавыя магніты... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Банер задання (спасылка вышэй):
 
Акрамя таго зазірну ў заданне блога CraftStory "Рамкі"... Неабходна было зрабіць працу з выкарыстаннем чыпборду і рамак... У мяне чыпборд - лісцікі, рамка фарбаваная з фарфору... =)
 
Удзячна, што зазірнулі... =) Буду рада водгукам... =)

8 комментариев:

  1. Восхитительный винтаж!!! Большое спасибо от блога Craftstory!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!!! не просты для мяне быў стыль... Рада, што атрымалася!... =)

      Удалить
  2. Очень красиво и нежно! Спасибо от ЧБ Арт-Кладовая!

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, прекрасный винтаж! Всё со вкусом! Вырезанная роза добавила нежности работе. Спасибо от Арт-Кладовая!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за водгук... 😊 надта прыемна... 😊 было жаданне з дапамогай ружы падкрэсліць вытанчанасць дзяўчыны... 😊

      Удалить
  4. Нежно!Спасибо от ЧБ Арт-Кладовая!

    ОтветитьУдалить