Прывітанне!!! А я да вас з неверагодным сонечным настроем!.. =) Прыкладна два тыдні таму вырашыла я набыць некалькі сурвэтак для дэкупажу і паспрабаваць з імі што-небудзь зрабіць... =) Набыла... некалькі ў розных стылях... паспрабавала перавесці малюнак - атрымалася =) ... і ўсё... ідэй няма... Хадзіла я туды-сюды... А ўчора ўвечары, як захапіла мяне ідэя і натхненне!!! Атрымалася ў выніку серыя з трох!!! паштовак... =) Ды такая, што зараз пішу і сама сяджу ды пасміхаюся... =) Паштоўкі (здаецца) у стылі CAS... Ведаеце, ёсць такі выраз у рускай мове: "Любовь - морковь"... Дык вось гэтыя паштоўкі цалкам адлюстроўваюць ідэю!!! =)
Першая паштоўка гарызантальная... Морква на ўсіх паштоўках зроблена ў тэхніцы дэкупаж. Слова "Любоў" - гэта штамп. На гэтай паштоўцы зроблен эмбосінгам белай пудрай ад ФД. Паміж слаямі паперы піўны кардон. Акцэнты вадкімі дотсамі ад ФД (колер белы).
Другая паштоўка: асноўныя элементы тыя ж (морква і штамп), толькі тут на падложцы па краі таксама зроблен дэкупаж (тыя ж морквы), пад падложкай сізаль, дотсы аранжавыя, паміж слаямі піўны кардон.
Трэцяя паштоўка на крафтавай аснове, унутры белая папера з фактурай "Лён". Пад сурвэтку нанесла белую акрылавую фарбу. Морква і штапм. Акцэнты - чорныя дотсы ФД.
Дэкупаж дапамагаў рабіць празрысты медыум ад ФД. Усе слаі збіраліся на ўніверсальны клей ФД. Не гледзячы на тое, што асноўныя элементы аднолькавыя, паштоўкі атрымаліся розныя. Такія рамантычныя, пра каханне... ;)
Пакажу іх у заданні блога "Сакрэт натхнення"...
І ў галерэі ліпеня Фабрыкі дэкору (вышэй расказала, якія прадукты выкарыстоўвала)...
Дзякую, што зазірнулі! Сонечнага настрою!... =)
Отличные у вас открыточки! Действительно "Любовь-морковь!"))) Они такие яркие! И морковочки прям как настоящие! Спасибо, что творите вместе с блогом Секрет вдохновения!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненнне... 😊
УдалитьСуперские открытки! С точки зрения композиции мне больше всего понравилась вторая)) Отдельное спасибо за позитив! =) Спасибо, что поделились своим творчеством в галерее от Фабрика Декору!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую.... 😊
Удалить