пятница, 7 июля 2017 г.

Васільковы канверт ... =)

Прывітанне... =) А я да вас з новым падарункавым канвертам... =) Нейкі канвертавы тыдзень атрымаўся!... =)
Гэты канверт Васільковы... Папера ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Васількі" (мая ўлюблёная калекцыя!)... Скарыстала астаткі ад мінулых праектаў... Так, астаткаў у мяне шмат... Вось паступова скарачаю іх колькасць... ;) Аснова крафтавая, зачыняецца на магніты (мне стаў падабацца такі спосаб)... =) Акрамя паперы выкарыстоўвала чыпборд "Галінка" ад Майстэрні Вензелік, сізаль, пробкавыя кругі, вырубка (галінка і віншавальны надпіс), выразка адштампаванага матыля, празрыстыя і зялёныя з глітэрам дропсы ад ФД і ўласнаручна зроблены тэг з кавалкаў паперы і крафту (упрыгожвае яго каляровы люверс і шэббі-стужка)... І вядома, пырскі чорным медыумам... =)
Кампазыцыю спрабавала складаць па розных скетчах... але нічога не атрымоўвалася, пакуль не адкрыла фота-скетч ад  EcoPaper... Па гэтым скетчы кампазіцыя склалася літаральна за 5 хвілін!!!... =) Запрашаю разгледзіць, што ж у мяне атрымалася... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Пакажу яго ў блоге EcoPaper (спасылка была вышэй)... Скетч адлюстравала па гарызанталі...
 
 
 
Зазірну ў заданне "Летні матыў" ад CsaftStory... Васількі сапраўдны беларускі летні матыў... =)
 
І ў блог Look and Do на іх рэцэпт... =) АЭ абрала шэббі-стужку і матыля... =)
 


Вось такі летні настрой атрымаўся, не гледзячы на халоднае надвор'е... =) Добрага дня і сонечнага настрою... =)
 
 

8 комментариев:

  1. Какой классный конверт!Спасибо от блога Look and Do.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую! Калекцыя "Васількі" надта выразная і яркая...

      Удалить
  2. Спасибо, что участвуете в заданиях блога Look and Do!

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, спасибо что участвуете в наших заданиях!
    Команда Eco Paper.

    ОтветитьУдалить
  4. Очаровательная летняя открытка! Спасибо, что творите с EcoPaper!

    ОтветитьУдалить