четверг, 16 августа 2018 г.

Разварот у ART-book "Шатландыя"... =)

Прывітанне... =)
Сёння я вам раскажу пра адну са сваіх мар... =) Ведаеце, ёсць такія мары-мроі, якія сёння/заўтра вам да спадобы... А праз некалькі месяцаў / год вы пра іх думаеце: "як гэта магло мяне цікавіць?"... =)
А ёсць мары, якія не адпускаюць... натхняюць... спакушаюць... =) І яны (гэтыя мары) з вамі доўгія гады... =)
Некаторыя з іх можна рэалізаваць за пару тыдняў... На іншыя неабходна больш часу... =) Але і іх можна спраўдзіць ... Трэба толькі пачаць працаваць над яе рэалізацыяй... =)
 
Вось такой сапраўднай марай з'яўляецца для мяне падарожжа ў Шатландыю... =)
 
А чаму я менавіта зараз пра яе загаварыла? У адно склалася некалькі абставін... І я вырашы пачаць працаваць над яе рэалізацыя... =) Адна з такіх абставін - я прагледзіла серыя "Outlander"... Пра Шатландыю сярэдзіны XVIII стагоддзя (і не толькі яе)... Серыял зроблен так прыгожа, што немагчыма не натхніцца... =) І другая матывіруючая абставіна - актор, што глрае галоўнага героя - аснавальнік міжнароднага руху My Peak Challenge... І ідэі гэта руху вельмі натхняючыя... =)
 
Ад гэтага я засталася пад такім уражаннем, што ў мяне склаўся разварот - мара ў ART-book пра адно з месц, куды я хачу трапіць... =)
 
 
 
Фон рабіла з дапамогай папяровых дызайнерскіх скотчаў, гесса пра трафарэты (замест тэкстурная пасты) - цікавы эфект актрымаўся... =) Далей былі фарбы і спрэі (у асноўны ад ФД)... Калі ўсё прасохла прымерыла, дзе будзе фотаздымак... І вырашыла дапрацаваць фон штампамі (галінкі, тэкст)...
 
 
Пад фота слаі белай паперы тіш'ю, аверлей з тэкставым прынтом, рамка (з дапамогай нажа EcoPaper з дызайнерскай паперы з тэкставым прынтом)... З пад фота выглядаюць лісцікі, таксама нажы EcoPaper.
 
 
 
Разварот мае два загалоўка: галоўны зроблен нажамі MimiCat "Міні леттерінг"... Назва дзяржавы, куды збіраюся... І падзагаловак - пад фота ад рукі назва вежы, што на фота... =)
 
 
І дэталькі... =)
 
 
 
 
І яшчэ раз цалкам... =)
 
 
І пайду з гэтым зарваротам у "Фабрыка Дэкору" - іх марафон "Вакол сусвету за 80 дзён"... Прыпынак "Вялікабрытанія"... Пабачыўшы гэты прыпынак адразу вырашыла, што-небудзь зрабіць... Вось так неверагодна ўсё склалася... =)
 
Акрамя таго - зазірну ў тэматычнае заданне "Падарожжа" ад PolkaDot... =) Менавіта пра гэта мой разварот... =)
 
 
Ну і пакажу працу ў заданні СКЕ "Пісацель - празаік" ... Якіх толькі варыянтаў тэкста тут няма?! І скотч з тэкставым прынтом - 2 варыянта... І штамп... і тэкст на аверлеі... І вырубныя літары... і загаловак ад рукі... =)
 
На гэтым буду развітвацца... =) Але вымушана папярэдзіць!... Гэта не апошняя мая праца пра Шатландыю... =) Таму што мара ўжо не спіць, а намагаецца рэалізавацца... ;)
 
Дзякую, што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!... =)

4 комментария: