четверг, 30 августа 2018 г.

Фотаальбом "ТВОЙ ЧАС"... =)

Прывітанне!... =)
 
Сёння я да вас з фотаальбомам, ідэя якога з'явілася яшчэ вясною... =) Але па разнастайным абставінам пабачыў свет ён толькі ўчора... І я адразу вам яго пакажу...  =)
 
Ну і відаць з-за таго, што ён доўга чакаў свайго з'яўлення, атрымаўся ён нязвыклы, дзіўны, але мне ён вельмі падабаецца... =)
 
Ну што, пачнем?
Першапачаткова я збіралася зрабіць выключна мужскі альбом з мікса калекцый паперы "Русцік" і "Джынсавае лета" ад ТМ "Фея рукадзелля"... Таму выбірала лісты без кветак, стрыманыя, суровыя.... =) І ў якасці асновы для старонак выбрала чорны кардсток... У альбоме даволі шмат адкрывашак, канвертаў, ёсць кішэні, нібы заднія кішэні на джынсах... =) Ёсць тэгі, на каторыя можна размясціць дадатковыя фота, ці зрабіць нататку на памяць... =)
 
Але ў выніку ў альбоме з'явіліся карункавыя сурвэткі, залатыя надпісы, баваўняная пяшчотная пража - такія дзявочыя ўпрыгожванні... Што ў выніку альбом атрымаўся ўніверсальны (і мужчынскі, і дзявочы адначасова)... =)
 
 
На вокладцы адзінае месца, дзе выкарыстаны чырвоны колер... А чаму? Мне надта хацелася выкарыстаць гэтую бірку з крамы "ТВАЁ"... =) І дзякуючы ёй, назва альбома з'явілася сама... "Твой час" - моладзева, свабодна, невыразна...  Ідзю часу, падтрымлівае вырубка гадзінніка, і вырубка фотастужкі (фота дапамагаюць нам захаваць у памяці падзеі мінулых часоў)... =)  
 
 
Памеры альбома 16*22 см. на чатыры разварота... =)
 
 
 
Для фота прадугледжаны папяровыя вугалкі, ці прадыраколены спецыяльныя адтуліны... Але ёсць месцы і без вугалкоў, дзе можна размясціць фота... =)
 
Упрыгожваю альбом: папяровыя вырубкі, штампы (проста чарніламі і эмбосінгам пудрай з глітэрам), папяровы дэкаратыўны скотч, чыпборд ад Вензелік і Каралікі (месцамі пакрыта празрыстымі вадкімі дропсамі і пудрай ад ФД), двухкаляровы шпагат, сізаль і баваўняная пража з бубачкамі і інш.
 
 
Адкрываючыяся элементы зачыняюцца на празрыстыя анкеры...
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гэты разварот цікавы тым, што калі яго рабіла не было швейнай машынкі (машынка была ў матулі на другой кватэры)... А зраліць яго хацелася вось зараз, адразу... Таму баваўняную кішэні "прышывала" з дапамогай металічных дужак стэплерам... =)
Гірлянда зроблена з адштамповак (гарачы эмбосінг)... =)
 
 
 
 
 
 
Фарбаваны чыпборд з залатымі надпісамі - АртУзор... =) Вырашыла аднойчы набыць, выпрабаваць, што за ён.... Над да месца ён у гэтай працы на мой погляд... =)
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся альбом... =) Вы яшчэ тут? Не стаміліся?
 
А я пакажу яго ў некалькіх заданнях...
 
Па-першае, заданне "Свабода" ад блога CraftPaper.... У гэтым альбоме мая свабода... Акрамя таго джынс і абшарпаныя дошкі  надагдваюць мне мой падлеткавы ўзрост, калі я апраналася ў джынсы і доўга бадзялася па вуліцы, лазала па дрэвах і мне было ўсё роўна, што пра мяне падумаюць.... =) І ўвогулле, пра пачуццё свабоды могу пісаць доўга... =)
 
Зазірну ў блог Button Craft, заданне "Скрап-рэцэпт"... АЭ: чыпборд, надпіс, брадс... У альбоме ў вялікай колькасці... =)
 
І заданне "Несур'ёзная размова з сур'ёзным чалавекам" ад блога ScrapMan... Праца для мужчын... =) Свой альбом я ўсё ж рабіла для мужчыны... Таму... ;)
 
Выкарыстала вырубку наступнымі нажамі ScrapMan:
 
 
 
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ну а тут буду развітвацца з вамі... =) Буду рада даведацца пра вашы ўражанні ад альбома... =) Да хуткай сустрэчы!... =)

10 комментариев:

  1. Какой стильный альбом у Вас получился!Спасибо за участие в задании от блога СкрапПуговка

    ОтветитьУдалить
  2. Ксения, альбом получился невероятно стильный, лаконичный, - столько интересных деталей, которые можно долго и внимательно рассматривать... Прекрасная работа! Если вы использовали вырубку производства ScrapMan, то укажите, какие именно ножи вы использовали, - это одно из обязательных условий, и еще есть время дополнить ваш пост :) Спасибо за желание участвовать в конкурсе блога интернет-магазина Scrapman!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Удзячна за такі разгорнуты каментарый... =)
      Наконт вырубкі... я толькі нядаўна набыла машынку для вырубкі... і нажэй ад ScrapMan пакуль не маю... Амаль ўсю вырубку, што выкарыстала ў альбоме - набывала ў майстроў... Паспрабую знайсці спасылкі і выправіць пост... =)
      Дзякую... =)

      Удалить
    2. Ксения, теперь все на месте, и это замечательно :) Успехов вам!

      Удалить
  3. Очень стильно! Спасибо от Button Craft!

    ОтветитьУдалить
  4. Ксюша, очень стильны альбом получился. Сдержанный и в то же время как бы нарядный. Я в восторге от идеи, использовать бирку от "ТВОЕ" , очень классно! Начиню задумываться, что пора еще и бирки не выкидывать. Ведь такое добро пропадает, в то время когда можно так удачно использовать. Спасибо за участие в задании от блога СкрапПуговка

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за такі водгук... =)
      Ідэю выкарыстоўваць біркі ад адзення ў працах падгледзіла ў замежных майстроў (якія робяць junk book)... Мне яна спадабалася... І зараз усе біркі праходзяць праз мяне... =)

      Удалить