вторник, 7 августа 2018 г.

Папка на пасведчанне аб нараджэнні... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з вокладкай на пасведчанне аб нараджэнні... =)
 
Шчыра кажучы, пачала яе рабіць мо месяцаў пяць таму, калі не больш... Абрала бавоўну з цікавым малюнкам... Абцягнула аснову з кардону... І ўсё... Малюнак на тканіне аказаўся такім, што я не магла падабраць ні каляровую гаму паперы, ні ўпрыгожванні... Што не прыкладала, усё было не тое, не падабалася... І такім чынам гэты праект трапіў у маю скрыню з недадзеламі... =)
 
Але некалькі дзён таму я да яго вярнулася... З пакупкай машынкі для вырубкі я стала вяртацца да сваіх недадзелаў і глядзець на іх новымі вачамі... =) Так стала і з гэтай папкай... =) Нажы кругі... Круглы штамп ад ScrapBerry's у якасці загалоўка... І пяшчотная дэталь - гартэнзія - з дапамогай нажа EсoPaper.... Выкарыстала ліст паперы з калекціі ТМ "Каралікі" і чорны дызайнеркі кардон (ён нібы шарсцяны)...
 
  
 
 
Унутры ўсё проста... Мацавацца пасведчанне будзе пад атласную стужку...
 
 
Вось такая сціплая і ў той жа час яркая атрымалася вокладка на пасведчанне аб нараджэнні... =) Пакажу яе ў заданні Яраслаўскага скрап клуба "Круг, чыпборд, расліна"... Выкарыстала кругі (і вырубныя, і штамп) і кветка Гартэнзія...
 
 
 
Рада, што зазірнулі...  А як у вас з недадзеламі... =) З'яўляюцца яны ў вас? А як спраўляецеся? ... =) Раскажыце, калі ласка... Бо ў мяне іх дастаткова... Надта хачу усе дарабіць... Магчыма, дзякуючы вам, схаплю натхненне за хвост і нарэшце ўсё дараблю... =)
 
Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Стильный минимализм. Спасибо, что творите с Ярославским Скрап-клубом!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Менавіта такога эфекта і намагалася дасягнуць... =)

      Удалить
  2. Очень хорошо подошли круги под фон! Спасибо за участие в задании Ярославского скрап-клуба!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Так, сапраўды... іншыя фігуры якія не прыкладала, нічога не падыходзіла... А з кругамі ўсё стала на сваё месцы.... =)

      Удалить
  3. Очаровательно и практично! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом.

    ОтветитьУдалить