воскресенье, 30 сентября 2018 г.

Шакаладніца "С днём нараджэння"... =)

Серыя трэцяя серыяла пра гэтыя выхадныя дні... =)
 
Працягваю вам паказваць працы, што паспела зрабіць за апошнія два дні... =) Папера ад MonaDesing "Акварэльная восень", вырубка ад MimiCat і нашых кітайскіх сяброў... =) Кветку набывала ў магазіне "Рукадзельны магазінчык" (у Мінску)... =) Празрыстыя з глітэрам дропсы ад ФД... =) Зачыняецца шакаладніца на стужку з арганзы... =) Канструкцыя мая любімая апошнім часам: з двумя кішэнямі... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А палітра працы адпавядае заданню ад "Даступнага скрапа"... =)
 
 
Чым далей, тым менш слоў... Ужо дастаткова позна... А ёсць жаданне дапісаць увесь "Серыял" ... =) Таму тут развітваюся і пераходжу да наступнай серыі... =) Дзякую, што зазірнулі... =)

2 комментария: