среда, 19 сентября 2018 г.

Паштоўка - падзяка для настаўніка... =)

Добрага ранку... =) Світанак сёння неверагодны, сонечны...
 
Но прыйшла я расказаць не пра світанак... =) А пра новую паштоўку... =) Паштоўка - падзяка настаўніку... Але гэта не школьны настаўнік... Ён прыпадаваў курс фатаграфіі... Знакаміты мастак - фатограф... 
 
Доўга я думала, як падступіцца да гэтай працы... А тут вельмі своечасова прыйшлі па замове нажы "Сямейныя каштоўнасці" ад MimiCat.... І ідэя склалася сама.... Самае дарагое, што мы маем - нашы ўражанні і ўспаміны... Фатограф мастак і чараўнік, якія трымае ў сваіх руках той ключ, які адчыняе нам дзверы да гэтых скарбаў... А добры, прафессійны фатограф здольны не проста захаваць успаміны, але і стварыць з кожнага кадра шэдэўр, заўважыць асаблівае ў штодзённым... =) І падчас курса слухачы атрымалі такія ж ключы...
 
 
У аснове паштоўкі  даўно набытая зялёная нарыхтоўка памерамі 13*18 см. (каб кожны ўдзельнік курса мог напісаць ад сябе словы падзякі)... Для аздаблення абрала лісты з калекцыі "Дзённік памяці" ад ТМ "Каралікі" ... Склала з лістоў розных памераў і ўпаковачнага крафта шматслойнасць (для паветранасці праклала піўным кардонам)...
 
 
Упрыгожванні - папяровая вырубка (рамкі і ключы), а таксама выразалкі з калекцыі (фота-карткі, фотаапараты, надпісы)...
 
 
 
Акцэнты вадкім жэмчугам.... =)
 
 
 
Унутры месцы для пажаданняў і слоў падзякі... =)
 
 
 
 
І яшчэ раз цалкам... =)  
 
 
Пакажу гэту працу ў заданні блога CraftPaper "Верасень"... =) Менавіта іх дошка натхніла абраць такую палітру.... З абавязковых элементаў я абрала рэтра-карткі, рукапісны тэкст (штамп у слаях і надпіс), рамкі (якія таксама прадстаўлены на дошцы).
 
 
На гэты буду развітвацца... =) І пайду піць гарбату на зёлках... =) Добрага дня!... =)

2 комментария:

  1. Открыточка получилась винтажная! Рамочки удачно вписались! Спасибо, что Вы с нами! CraftPaper

    ОтветитьУдалить