вторник, 9 октября 2018 г.

Каляндар "Ружовы сад"... =)

Вітаю вас!... =) Я зноў да вас з новай працай (і не апошні раз сёння)... =)
 
Каляндар "Ружовы сад"... =) Атрымаўся стрыманы і вытанчаны... Папера ад ТМ "Фея рукадзелля" - беларускі вытворца паперы... Вырубка нажамі MimiCat (рамкі і ключы)... Чыпборд "Ружовыя лісты і бутоны" ад ТМ "Вензелік"... =) Галоўны элемент - ружу - рабіла ўласнаручна з фаамірану... =) Акцэнты пайеткамі... =)
 
Каляндарныя лісты мацуюцца на металічны клямар і могуць быць заменены... =)  
 
 
 
 
 
 
 
 Натхненнем для гэтай працы стала заданне Саратаўскага скрап клуба... =) Што ўзяла з дошкі: стрыманая шакаладная каляровая гама, яркі акцэнт (на дошцы гэта яблыкі), ключы, лісце... =) І ўвогуле настрой гэтай дошкі... =) 
 
 
 
 Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы... =) 

4 комментария: