пятница, 11 октября 2019 г.

Анонс сумеснага праекта ад ScrapMir і цукерка... =)

Прывітанне... =)

Даўно тут не з'яўлялася... =) Жыццё ўносіць свае праўкі ў нашы планы... =)
Але я паступова вяртаюся на абраны раней  кірунак... =) І творчасць на гэтым кірунку не на апошнім месцы... =) Таму планую ўдзел у сумесным праекце блога ScrapMir "Lovely Mini-2"... Будзем рабіць міні-альбомы... =) 

Ну і ўжо традыцыйна блог разыгрывае смачную цукерку пры анонсе... =) З вялікім задавальненнем і надзеяй паўдзельнічаю! Бо новыя калекцыі паперы надта мне падабаюцца... =) 


Ну і вядома, калі вы яшчэ пра праект не чулі, праходзьце па спасылцы і далучайцеся!... =) Будзе цікава!... =) 

суббота, 7 сентября 2019 г.

Моладзевы альбом "Тваё"... =)



Вітаю вас! 

Пакажу вам зараз альбом, ідэя якога насіла з сабою даволі доўга... Але склаўся ён неўзабаве калі з'явіліся падыходзячыя фота ... Пляменніца мужа адзначала 20-годдзе... І альбом склаўся ў падарунак для яе... Вольны, гарадскі і прыродны адначасова, для захоўвання ўспамінаў пра самыя яркія моманты гэтага лета, гэтага года... =) 



Асноўны настрой альбому задае папера "SuperGirl" ад ТМ "Каралікі"... =) Распачала апошні цэлы набор гэтай паперы... =) У альбоме 4 разварота (13*20 см.), кожны з якіх утрымлівае канверт, кішэню і месца для фота... Акцэнты крафтавай паперай (прынтованай і з тісненнем),  паперай тіш'ю, карункамі (белымі і чорнымі)... Аздоблены папяровай вырубкай нажамі MimiCat, EcoPaper, штампамі и чыпбордам (розных вытворцаў)... Дзе-нідзе крыху мазанула фарбамі ад Фабрыка Дэкору (лінейкі "русцік")... 







Другі і трэці развароты змяшчаюць таемныя старонкі, якія дзяўчына будзе аздабляць самастойна (мацуя фота на крафтавыя вугалкі). Кішэні, зроблены з верхняй часткі крафтавага пакета... =) 








На трэцім развароце з'яўляюцца яркія фарбы, жоўтыя сонечныя адценні... =) А чаму не? Настрой у дзяўчыны такога ўзросту змяняецца даволі часта... =) 






І апошні разварот... Змяшчае невялікі сакрэт... Як кажуць: "Ты не ведаеш, што хаваецца за новымі дзвярыма пакуль не адчыніш іх"... І нібы запрашае: "Паспрабуй! Магчыма там цябе чакае прыемная нечаканасць"... =) 








Вось такі альбом атрымаўся... Я нават не магу яго апісаць, вызначыць яго стыль... Але скажу адно - ён мне надта падабаецца... =) 

Пакажу яго ў некалькіх заданнях.... 
1. Варонежскі скрап клуб, заданне "Спыніся момант" - праца з фота... Менавіта яны і дапамаглі вызначыцца з канчатковым выглядам альбом (хаця ідэя з'явілася ў мяне значна раней)... =) 


2. Скрапбукінг з ЕК, заданне "Момант, які натхняе"... АЭ: фота ці выява. І так, фота сапраўды надхняе!... =) 
3. І зазірну ў заданне "Чароўны кошык" блога "Хатка Бабы Ягі"... З прапанаваных АЭ  я выкарыстала наступныя: штампы, чыпборд, жоўты колер... 


Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам! Да сустрэчы!... =) 

Казкі мора... =) Кніга з квіткамі жаданняў... =)

Добры дзень!... =) Хацела  ў вас запытаць. Вы верыце ў цуды? Любіце казкі? А самі іх выдумваеце? Ці можа хто-небудзь з вас можа сказаць, што жыве ў сапраўднай казцы? 

Менавіта з такімі думкамі я рабіла працу, якую вам зараз пакажу... =) Праца, напоўненная казкамі... Па-першае, тэма мора... Для многіх адпачынак на моры (а тым больш жыць побач з морам) сапраўдная казка... Па-другое, гэта кніга з квіткамі жаданняў... Як у Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з яго залатой рыбка, якая спаўняе жаданні... =) І жаданні ўсе як водзіцца казачныя... Ну што, паглядзім? 



Для аздаблення ўзяла паперу ад FleurDesing, астаткі старой калекцыі (нават не памятаю, як яна называецца), лісты 15*15см. Памеры самой кнігі 8*15,5см.


Аздабленне на старонках з дапамогай папяровай вырубкі (у асноўным нажы EcoPaper і MimiCat, але ёсць і некалькі кітайскіх нажэй)... 






Вось такая казачная кніга атрымалася... =) Пакажу яе ў заданні "Мір казак" блога ScrapMan... Нажаль нажэй вашага дызайну я пакуль не набыла... Але тэма задання для мяне была асаблівай, не змагла прасці міма... =) Шчыра дзякую за натхненне!... =) 
А якія ў вас любімыя казкі? Раскажыце калі ласка... =) Да сустрэчы!... =)