среда, 7 августа 2019 г.

Паштоўка на срэбную гадавіну вяселля... =)

Вітаю вас на старонках майго блога... =) Сёння я да вас з асаблівай працай... =) Напісала, і падумала, што кожная праца для мяне чымсці з'яўляецца асаблівай... =) Ну не цікава мне рабіць падбныя адна на адну працы... =) 

Чым жа асаблівая менавіта гэта? Гэта музычная паштоўка... Зроблена яна па замове, і замоўца сам прынёс мне нарыхтоўку паштоўкі 15*20 см. з устаноўленным музычным элементам унутры (ну ведаеце такія: адчыняеш паштоўку, а яна пачынае граць музыку)... =) Менавіта гэту нарыхтоўку я і дэкарыравала... =) 

Як і водзіцца, усё адбываецца своечасова... мяне запрасілі ў дызайнеры... і гэтая замова цалкам адпавядала заданню... =) Дарэчы, праходьце па спасылцы вышэй і прымайце ўдзел у заданні "Паштоўка на вяселле"... дзейнічае яно да 15 верасня... =) 


Вяртаючыся да маёй працы... Паштоўка прадназначана ў падарунак пары на срэбную гадавіну вяселля... =) Мэта: нагадаць пра былыя, "маладыя" пачуцці... Ведаеце, калі маладыя закаханыя, звычайна ў іх з'яўляецца жаданне расказаць усяму сусвету пра свае пачуцці: замкі на мастах, надпісы на сценах, дрэвах і г.д. Дарэчы, гэтая ідэя і была пакладзена ў аснову... =) 


Драўляны фон - папера ад ТМ "Каралікі", чыпборд галінкі - ScrapBox, карункавы вугал - "Просвет", дэкаратыўная тесьма - лісцікі, вырубка папяровая нажом "На лузе" ад EcoPaper, кветкі зроблены ўласнаручна... Ну і акцэнты эмбосінг па фону і асобных элементаў, паўпацеркі-серцайкі, срэбныя і празрыстыя з пералівам пайеткі.... Ну і вядома, сэрца з адпаведным ідэі надпісам... =) 














Вось такая ва ўсёй красе паштоўка... =) Ці спадабалася вам ідэя? Буду рада пачытаці пра вашы ўражанні... =) 


І на гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =) 

четверг, 1 августа 2019 г.

Эка-вінтажны настрой на будучы год... =)

Дзень добры!... =) На гэты раз я да вас з эка-вінтажным настроем... Фармат вырабу - каляндар на будучы год... =) 

Папера ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Vintage garden". Упрыгожаны выразалкамі і вырубкай (у тым ліку і нажамі EcoPaper)... А таксама штампам "Рукапісны тэкст" задатым эмбосінгам... =) 



У гэтай працы не выкарыстана ні кроплі чорнага колеру... Нават раздрукоўка каляндарнай сеткі зроблена карычневым колелрам (хаця на фота, магчыма, не бачна гэтага)...


Сама каляндарная сетка мацуецца на металічны клямар і можа быць зменена па заканчэнні... =) 





І простая спінка... =)




Пакажу каляндар ў заданні-натхненні блога ButtonCraft... Прыродныя сонечныя адценні, домік на прыродзе стварылі настрой і адлюстраваліся ў працы... =) 


І на гэтым будут развітвацца... =) Буду рада пачытаць вашы водгукі!... Да сустрэчы!... =) 

Паштоўка пра каханне... =)

Вітаю вас!... =) 

Заўважыла за сабою, што звычайна незнарок адцягваю момант публікацыі сваіх прац.... А усё таму, што не надта люблю апрацоўваць фота... =) Але потым, калі збіраецца значная колькасць вырабаў, сядаю і пачынаю ў дзень па некалькі постаў пісаць... =) Скажыце, у вас такое бывае? Ці я адна такая?... =) 

Ну і сёння я не проста так прыйшла... А таксама паказаць некалькі новых прац... =) І першая ў чарзе - паштоўка пра каханне... Гражына + Юрый... Паштоўка зроблена, каб прызнацца ў каханні... у пяшчотных адценнях... але я не ўтрамалася і выкарыстала чорныя элементы для стварэння кантрасту... =) 


У гэтай паштоўцы сапраўдны мікс паперы ад розных вытворцаў, розных калекцый... =) ТМ, "Каралікі", Fleur desing, Фабрыка Дэкору, PolkaDot... Пяшчотныя ружовыя і зялёныя адценні... Белыя карункавыя сурвэткі, велум з чорным газетным прынтом.... І вядома кветкі... Зробленыя ўласнаручна з папяровай карункавай вырубкі... =) Вырубныя лісцікі ад EcoPaper дапамаглі стварыць легкасць у кампазіцыі... 






У разгорнутым выглядзе паштоўка вось такая. Спінку на гэты раз я таксама ўпрыгожыла... =)






Вось такой атрымалася гэтая паштоўка... =) Дапамогай у яе стварэнні і натхненнем сталі наступныя заданні... =) 

1. Скетч ад Яраслаўскага скрап клуба... Павярнула яго на 90 градусаў... Абапіралася пры складанні кампазіцыі на яго, але зрабіла больш слаёў і выкарыстала больш дэталей, чым на скетчы... =) 

2. Заданне "Пяшчотнае" ад блога ScrapMir... На мой погляд паштоўка атрымалася вельмі карункавая, пяшчотная... І галоўная 100% папяровая... =) 
Адна з умоў пазначыць, які прыз была бы рада атрымаць... Калі мне пашанцуе, буду рада атрымаць якую небудзь з вашых батанічных калекцый... =) Надта мне падабаюцца апошнім часам падобный каляровыя рашэнні... =) 

3. І апошняе заданне, якое паспрыяла стварэнню гэтай паштоўкі - "Кветкі", блог ArtPiaskownicа... Усё часцей раблю кветкі для сваіх вырабаў самастойна... Гэтаму спрыяе з'яўленне ў маёй майстэрні машынкі для вырубкі і адпаведных нажэй... =) 
На гэтым здаецца ўсё... Буду развітвацца... =) Дзякую, што зазірнулі!... =)