среда, 10 мая 2017 г.

Паштоўка пра жаночыя мары... =)

Прывітанне... =) Ізноў на ноч гледзячы зайшла расказаць пра новую паштоўку (пра якую казала ўчора)... =) Атрымалася яна жаночай (ці дзяўчачай)... А пачалася яна з таго, што я зноў пачала разбіраць свае скрап-запасы і знайшла вось такія вырубныя кветкі... Іх я рабіла яшчэ ў самыя першыя тыдні, як пачала цікавіцца скрапбукінгам... А дакладней, калі мы з калегай набылі свае першыя дыраколы і абменьваліся імі, каб нарубіць кветак... Зроблены яны ў мяне былі з самага таннага дзіцячага гофра кардону... і я было ўжо вырашыла іх выкінуць... але галаву падняў мой хамяк і сказаў: "усё ў працу... усё знойдзе сваё месца"... =)
 
 
У выніку, я гэтыя кветкі наклеіла на аснову, замазала белым медыумам, пафарбавала сухімі фарбамі ад Фабрыкі Дэкору (колеры "Ярко-голубой", "Розовый"), нанесла паціну (срэбная, ружовая, бэзавая), дзе-нідзе абвяла па контуры чорным лінэрам, фонавы штамп "рукапісны тэкст), фонавы эмбосінг ружовай пудрай з бляскам, мікрабісер (срэбны і ружовы), пайеткі, пырскі белым медыумам... Асобнае месца займае святочная сукенка на вешалцы (чыпборд ад ТМ "Каралікі" пакрыты ружовай з бляскам пудрай для эмбосінгу ад ФД) і надпіс "Не забывайся пасміхацца"... =)  
Падрыхтуйцеся, будзе шмат фота з розных ракурсаў... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
З гэтай паштоўкай прымаю ўдзел у СП "На ўсё выпадкі жыцця" ад блога ArtisticLine... =) На першым этапе неабходна было зрабіць жаночую паштоўку. АЭ: чыпборд.
 
 
Акрамя таго, зазірну ў Першы беларускі ў заданне "Асалода"... Пабачыўшы гэтыя святочныя сукенкі, вырашыла менавіта іх (адну з іх) прадставіць у сваёй працы... Якая б дзяўчынка хлапчуковая не была, аднойчы яна знойдзе сваю святочную сукенку, якую не зможа абысці стараной... =) Апране яе і атрымае сапраўдную асалоду... =)
 Неверагоднае заданне ў блогу "Candy Floss" і іх дошка натхнення... Але меня больш натхнілі прапанаваныя АЭ (я абрала 3): эмбосінг, фарбы, вырубкі.
І зазірну ў галерэю месяца "Каралікі".... Ваш чыпборд сапраўды галоўная дзеючая асоба ў гэтай паштоўцы... =)
 
Удзячна ўсім, хто зазірнуў. Спадзяюся збольшага вы зразумелі тэкст... =) Буду вельмі рада прачытаць пра вашы ўражанні - вашы водгукі і адзнакі дапамагаюць мне ўдасканаліць накірунак майго развіцця ў скрап жыцці... =) Загадзя дзякую... =)
  

16 комментариев:

  1. Очень нравится фактурка цветов... Получилось очень интересно!
    Спасибо за Наслаждение от Первого белорусского!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Сама не чакала, што атрымаецца так цікава... =)

      Удалить
  2. Очень красиво и оригинально! Спасибо от блога Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
  3. Сама оригинальность! Какое креативное решение с цветочками из гофрокартона! Спасибо за участие в СП Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... 😊 шкада выбрасваць тое, што збіралася з такім энтузіазмам... Тым больш, на такіх матэр'ялах не боязна выпрабоўваць новыя тэхнікі і рабіць эксперыменты (не атрымалася, ну і ладна)... 😊

      Удалить
  4. Ого, як нечакана зайгралі кветкі з звычайнага дзіцячага гофракардону! Цікавы эксперымент, класны вынік! І дзякуй, што натхняецеся з Першым Беларускім!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за натхненне... =) Сама не чакала, што так цікава атрымаецца... =)

      Удалить
  5. Яркая и в то же время нежная открыточка!
    Спасибо за участие в СП с Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
  6. Присоединяюсь: интересно и фактурно! Спасибо, Ксения, за участие в Первом Белорусском!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Відаць, я рухаюся ў правільным накірунку... =)

      Удалить
  7. Очень интересно получилось! Спасибо от Первого Белорусского

    ОтветитьУдалить