вторник, 30 мая 2017 г.

Паштоўка "Святкуй жыццё"... =)

Прывітанне... =) зайшла паказаць вам незвычайную для мяне паштоўку "Святкуй жыццё" (але шчыра кажучы, усе мае апошнія працы нязвыклыя, эксперыментальныя)... І ў чым яе незвычайнасць, запытаеце вы? Па-першае, яна батанічная, па-другое, я зрабіла надпіс на роднай беларускай мове (спадзяюся ён спадабаецца)...
 
Я працягваю разбіраць свае скрап-скарбы...  Працягваю эксперыменты з шматслойнасцю... Выкарыстоўвала абрэзкі, абрыўкі дызайнерскай паперы, палосы негатываў ад дыракольнай вырубкі "галінка" двух адценняў (калісьці захавала, мяркуючы, што спатрэбіцца), невялікі кавалак ільняной тканіны з малюнкам, крафтавая ўпакавочная папера (тая, што з божай кароўкай)... негатыў чыпборду ад Майстэрні "Вензелік" "галінкі", сізаль для павятровасці... =)
 
 
Галоўнае месца на паштоўцы займаюць вырубныя галінкі, надпіс і канструкцыя з металічных элементаў  - імправізаваны гадзіннік, які трымаецца на брадсе "Сэрца"... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Акцэнты дапамаглі раставіць пырскі чорным медыўмам і дотсы ад ФД (колер "Теракота")...
 
 
Вось такая хуткая паштоўка з вялікім сэнсам атрымалася: святкуй жыццё і жыві ў гармоніі з прыродай пакуль ёсць яшчэ час... =)
 

 
А што ж было натхненнем? Як заўжды, адразу некалькі заданняў:
1. Асноўны настрой задало заданне "Батанічнае" ад блога Fantasy...
 
 
2. Надпіс на роднай мове прапанавалі зрабіць у творчым клубе "Пасядзелкі за скрапам"  ....
 
 
3. Ну і тое заданне, якое дапамагае мне наводзіць парадак у маіх скрап скарбах і  паступова выкарыстоўваць тыя з іх, што даўно чакаюць свайго часу... =)
 
Ну вось і ўсё, што хатела вам зараз сказаць і паказаць... =) Дзякую, што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!... =)
 
 

8 комментариев:

  1. Работа очень интересная, красивая! Ссылка верная, видимо мой компьютер заглючил)) Спасибо за участие в задании от Скрапоголиков)))

    ОтветитьУдалить
  2. Класс, очень стильно!!! Природная и атмосферная работа, супер!
    Спасибо за совместное творчество от ТК "Посиделки за скрапом"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за натхняючае заданне... Зразумела, што ці штампы на мове трэба заказваць, ці навучацца каліграфіі... =)

      Удалить
  3. Хорошая работа! Спасибо от Fantasy!

    ОтветитьУдалить
  4. Прекрасная работа! Спасибо, что творите вместе с Fantasy!

    ОтветитьУдалить