пятница, 19 мая 2017 г.

АТС "Кававая вясна"...

Прывітанне... =) Нарэшце ў нас пачалася сонечная цёплая вясна... =) І менавіта сёння, такім светлым ранкам з'явілася жаданне паказаць вам вынік майго чарговага эксперымента... =) Серыя АТС "Кававая вясна"... =) Назва невыпадковая: фоны зроблены з дапамогай кавы (была ў мяне ўжо падобная спроба), а галоўнае ўпрыгожванне  - кветкі, вязаныя ўласнаручна... =)
Дарэчы галінкі з тычынак і ўпрыгожванні з халоднага фарфору таксама зроблены мной самастойна (выкарыстоўвала формы Арт-Прасвет). Акрамя названага выкарыстала карункі (часткова таніраваныя кавай), тычынкі, вырубныя галінкі, вадкія празрыстыя дропсы ад Фабрыка Дэкору, гузікі, мікрабісер... Фон ускладніла фонавымі штампамі... па выпуклых месцах і па фарфоравых элементах прайшлася залатой пацінай =)
І бліжэй паглядзім кожную... =)
№1: У лавандавых адценнях... (пакуль вольная) =)
№2: Сонечны настрой (пакуль вольная)... =)
№3: Вясновае неба...
№4: Вяртанне дадому...
Гэтыя карткі мне нагадваюць асаблівыя моманты, калі прыязджаеш на лецішча ці ў вёску, вечерам (ці раніцаю) робіш сабе кубачак кавы, выходзіш на ганак, а вакол прырода, птушкі лётаюць, стракочуць, лісце на дрэвах шапаціць, крыху гойдаюцца галінкі... І з'яўляецца неверагоднае і надта прыемнае пачуццё спакою... Я ДОМА... =)
Менавіта такі настрой мне нагадвае і заданне ад WoodChic... А галінкі на іх дошцы натхнення - не ўтрымалася і зрабіла падобныя сама... =)  
Вясна не адчуваецца без кветак... Таму на ўсіх картках яны прысутнічаюць... З гэтай нагоды зазірну ў блог TempoLibero... 

Жоўты і лавандавы колеры абраны невыпадкова - на іх натхнілі наступныя заданні:
Вось такая ў мяне атрымоўваецца вясна... =) А як вы яе сустракаеце?
І яшчэ... =) Калі ў кога з'явілася жаданне памяняцца АТС: жоўтая (№1) і лавандавая (№2) вольныя... =) Пішыце, буду рада!... =)
На гэтым пакуль... Да пабачэння... =)

4 комментария:

  1. Ксенія, It is cool vintage ATC collection, but our challenge is about print or ornament with flowers.
    Thank you.
    TempoLibero.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за водгук і прашу прабачэння - не правільна зразумела заданне... У наступны раз буду больш уважлівая... =)

      Удалить
  2. Прекрасная работа! Спасибо от Киевского скрапклуба!

    ОтветитьУдалить