Прывітанне... =) А я да вас з новым сваім эксперыментам... =)
Паштоўка "Adventure".... Атрымалася мужчынскай, крафтава-шакаладнай, прыгодніцкай... =)
Раскажу пра свае эксперыменты (магчыма вы ўжо даўно так робіце... =) ):
1. Рэльеф на фоне зроблен з дапамогай кававай тэкстурнай пасты... Кававай - у сэнсе я дадала ў пасту молатую каву... яна дадала колеру і паста стала нібы з пяском... =) Цікава атрымалася... =)
2. Фарбавала сухімі фарбамі ад ФД ("Марс карычневы", "Аранжавы"), спрэем "Сепія" - нязвыклая для мяне каляровая гама...
3. Ускладніла фон з дапамогай пудры для эмбосінга "Шакалад" ад ФД - пэнзлікам дзе-нідзе мазанула празрыстым медыўмам, прысыпала пудрай і запякла... атрымаліся плямы-разводы... але мне здаліся яны надта цёмнымі, адцяніла іх залатым воскам... =)
4. Дадала на фон яшчы штампы рукапісны тэкст і паштовыя штэмпелі - выкарыстала тры тона чарніл...
5. Апошні крок для фона - пырскі чорным медыўмам...
Далей дадала галоўныя элементы: самалёт і надпіс... І тое, і другое адштампавала, выразала, таніравала па краю штэмпельная падушкай, каб не выбіваліся з фону... Акцэнты допсамі (колер "Тэракота") і залатымі пайеткамі.... =)
Запрашаю разгледзіць фота... =)
Пакажу яе ў заданні Першага беларускага "Прыгоды" ....
У творчым клубе "Пасядзелкі за скрапам", заданне "Мужчыны любяць вачамі"... Што ж любіць мой мужчына? Моцную каву, прыгоды, вандроўкі і тэхніку... =)
А таксама зазірну у блог Фабрыка 212, заданне "Штампінг"... штампы ў гэтай паштоўцы і ў фоне, і надпіс, і галоўны элемент - самалёт... =)
Дзякую, што зазірнулі... =) Да пабачэння... =)
Настоящая мужская открытка! Спасибо за поддержку нашего задания, "Посиделки"!
ОтветитьУдалитьДзякую за ваш воднук і за натхненне... =)
УдалитьКакое винтажное приключение в прошлое получилось!!! Спасибо за участие в Первом Белорусском!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Насамрэч і не падумала, што атрымаўся вінтаж... =)
УдалитьОтличная, стильная работа! Спасибо за совместное творчество от ТК "Посиделки за скрапом"!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьВельмі цудоуная паштоўка! Вялікі дзякуй ад Першага Беларускага за вандроўку у на самалеце:)
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую! 😊
УдалитьОчень стильная открытка! Спасибо от Фабрика 212!
УдалитьДзякую... =)
УдалитьСпасибо, что творите с Первым белорусским!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
Удалить